Людзі і справы

«Усміхайся, калі ты беларус». Уладзімір Някляеў - пра шчасце, жыццё, літаратуру і рэкламу

Сустрэча з паэтам і палітыкам Уладзімірам Някляевым адбылася ў Гродне 25 верасня. Паэт прадставіў новую кнігу і распавёў пра творчасць, вершы, жыццё ў эміграцыі, палітыку і скандальна вядомую рэкламу ў Мінску.

Пра шчасце

Версія шчасця ад Някляева аказалася нечаканай і відавочнай адначасова: «Што такое шчасце?

Гэта калі прасынаешся ў сваёй хаце і ў ёй няма чужых." Такія філасофскія высновы з’явіліся пасля таго, як пэўны час у кватэры паэта разам з ім жылі супрацоўнікі КДБ.

Літаратура як лад жыцця

Па словах Някляева, у савецкія часы, асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі, быць паэтам было зручна. Такая дзейнасць давала шмат перавагаў.

«Ты будзеш у першых шэрагах у чарзе па кватэру, машыну і лецішча. Сёння ж сітуацыя зусім іншая. Зарабіць грошы на паэзіі вельмі скалада, дзяржаўнай падтрымкі фактычна няма, і гэта тычыцца не толькі пісьменнікаў, але і самой беларускай мовы». Па меркаванню паэта ,"сёння ў літаратуры толькі тыя, для каго яна — лад жыцця"

Сучасныя маладыя лепшыя за нас

Някляеў адзначае высокі ўзровень сучасных маладых літаратараў. «Гэта на парадак вышый за тое, што я і ўсе іншыя тагачасныя маладыя пісменнікі пісалі тады» і лычыць гэта фенаменальным у сітуацыі фактычнага знікнення мовы. Някляеў называе катастрофай тое, што сёння ў Гародні толькі некалькі чаласвек пайшлі вучыцца ў першы клас на беларускай мове. «І тым не меньш, вось у гэтых жахлівых умовах, узровень сённяшняй беларускай літаратуры абсалютна параўнальны з узроўнем у любой Еўрапейскай краіне.»

Верш на спрэчку

Адзнін з апошніх вершаў «Іду сабе, а мне дыктуецца» Уладзімір Някляеў напісаў «на спрэчку» з жонкай, калі быў у Італіі.

Ён моўчкі шоў па беразе марскім,

ягоныя сляды змывалі хвалі і адбягалі,

потым сляды жанчыны цалавалі, што ішла за ім.

Ён не глядзеў куды ідзе, ён шлях пачаў і доўжыў так нібыта ішоў да мэты.

Якой ніхто не ведаў апрача яго самога і жанчыны гэтай.

За імі шлях не рассыпаўся ў прах

Бо ішлі яны туды, куды хацелі.

Разам з імі па сваіх шляхах звяры і птушкі пелі і ляцелі.

Днём грэла сонца, ноччу грэў касцёр.

Яны ішлі нічога не гукалі, пілі ваду, што працякаля з гор,

і елі сыр, што пастухі давалі…

Адно прайграў, другое атрымаў

На сустрэчы з літаратарам гарадзенцы задавалі шмат пытанняў пра былую палітычную дзейнасць. Па словах пісьменніка, тут ён прайграў. «Безумоўна, выніку няма — значыць я прайгараў як палітык. Але як літаратар — знайшоў новыя тэмы. Нягледзячы на тое, што нейкія тэксты не напісаныя, а нейкія зніклі пры ператрусах.»

Пра «сімвалічную» забарону «Добрых словаў

Рэклама ад Simbal.by з добрымі словамі па-беларуску мелася з’явіцца на вуліцах Мінска, але пратрымалася толькі адзін дзень і была забаронена.

«Я адразу казаў, што ім усё роўна не дазволяць рабіць рэкламу з Някляевым, але яны ўсё роўна пажадалі яе зрабіць.»

Паэт прапанаваў слоган для рэкламы «Усміхайся, калі беларус» Але ў ім згледзелі «палітыку».

«Мяне гэта здзівіла», якая тут палітыка? — кажа паэт. Таму слоган прыдумалі самі арганізатары. «Выслалі мне шмат варыянтаў, каб я мог выбраць»

Зараз гэту гісторыю са здыманнем плакатаў Някляеў называе «адсутнасццю дзяржаўнага сумлення», але здзіўлення ў яго асабіста такая сітуацыя не выклікала. У адказ паэт знаходзіць сілу на ўсмешку. Бо гэта так добра, калі ты ўсміхаешся.


Для формирования гофрокартонных коробов из гофорокартонного кроя применяют специальные формовщики коробов. Вы можете приобрести это оборудование от торговой марки «А 2». Посетите этот сайт, на котором вы сможете заказать необходимое вам оборудование по доступной цене.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024