У Гродне з’явілася Яндэкс.Таксі. Выклікаецца з мабільнага дадатку і абяцае прыязджаць за 5 хвілін

З 27 верасня ў Гродна пачаў працаваць сэрвіс Яндекс.Таксі. Каб выклікаць машыну, досыць адкрыць мабільны дадатак і паказаць, куды трэба ехаць. Сэрвіс сам вызначае, дзе знаходзіцца карыстальнік, і выбірае кіроўцу, які прыедзе хутчэй за ўсё. Ўлічваецца не толькі адлегласць, але і загружанасць дарог. Сярэдні час чакання таксі ў Гродне — 5 хвілін. За набліжэннем аўтамабіля можна сачыць у дадатку.

У Гродне падача машыны і 4 кіламетры шляху будуць каштаваць 2 рублі 60 капеек, далей — не больш за 60 капеек за кіламетр і 3 капейкі за хвіліну. Напрыклад, за 2 рублі 70 капеек можна даехаць з мікрараёна Фолюш да Гродзенскай абласной філармоніі.

«Мы імкнемся да таго, каб жыхар кожнага населенага пункта Беларусі мог карыстацца Яндекс.Таксі. Нашы алгарытмы размеркавання заказаў зніжаюць халасты прабег таксі, таму час чакання становіцца меншым, паездкі - таннейшымі, а заробак кіроўцаў - вышэйшым «, — распавядае дырэктар па развіцці бізнэсу Яндекс.Таксі ў Расіі і Беларусі Аляксей Фядотаў.

Сэрвіс паказвае дакладны кошт будучай паездкі ў момант замовы машыны. Цана не зменіцца, нават калі кіроўцу давядзецца адхіліцца ад маршруту, напрыклад з-за рамонту дарогі.

Аплаціць паездку можна наяўнымі або банкаўскай картай у дадатку. Дастаткова адзін раз прывязаць яе, і пры выбары безнаяўнай аплаты сума будзе спісвацца аўтаматычна.

Яндекс.Таксі працуе ў Беларусі з 2016 года. У лютым гэтага года сэрвіс быў адноўлены ў Мінску: вырасла колькасць таксапаркаў-партнёраў і з’явіліся новыя тарыфы. Увесну Яндекс.Таксі пачало працаваць у Гомелі, Віцебску, Магілёве і Рэчыцы, а летам — у Бабруйску.

Бясплатны дадатак Яндекс.Таксі даступны для iOS і Android.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024