Хакеісты «Нёмана» церпяць другую паразу запар

Не паспелі гродзенскія заўзятары адысці ад няўдалай гульні з «Шахцёрам», як «Нёман» церпіць чарговую паразу на сваім лёдзе. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова 27 верасня прайгралі «Гомелю».

«Нёман» — «Гомель» 2: 3 (1: 0, 1: 2, 0: 1)

галы:
16:28 1: 0 — Елісеенка (Пітуле, Шуба)
29:06 1: 1 — Коласаў (Саламонаў, Мусіенка)
38:41 2: 1 — Ляўша (Хараманда, Кіслы)
39:35 2: 2 — Галубіч (Мусіенка, Саламонаў)
57:55 2: 3 — Коласаў (Жыдкіх, Летаў)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Абсалютна роўная гульня. Маючы ў нейкіх момантах перавага, мы былі пакараныя за тыя памылкі, якія дапусцілі. І вельмі добра пакараныя. Невыкананне гульнявога задання заўсёды караецца».

А рулявы «Гомеля» Алег Хмыль быў здзіўлены што ў Гродне на матчы было мала людзей.

«Вельмі хвалюе, што так мала заўзятараў. Гродна заўсёды вылучаўся тым, што ў любой сітуацыі падтрымліваў сваю каманду. Хацелася б у наступны раз прыехаць і ўбачыць поўную арэну».

Пасля васьмі праведзеных гульняў у чэмпіянаце гродзенцы займаюць у сваёй падгрупе 5-е месца і маюць усяго 12 ачкоў. Зааз у актыве «Нёмана» 4 перамогі і 4 паразы.

Свой наступны матч у чэмпіянаце гродзенцы правядуць 29 верасня ў Гродне і будуць прымаць жлобнский «Металург».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024