Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Глядзіце, як выглядае закінутая казарма на Шчорса, якую ніхто не купляе - Hrodna.life - навіны Гродна

Старая казарма на вуліцы Шчорса ўжо некалькі гадоў стаіць закінутай. У пачатку 2000-х аб’ект выкарыстоўваўся як інтэрнат, але з часам жыхароў рассялілі па іншых месцах. Будынак выстаўлены на аўкцыён з мая 2017 года. Але купляць яго пакуль ніхто не спяшаецца.

На вуглу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса ёсць цэлы комплекс старых казармаў, якія выкарыстоўваюцца пад жыллё і іншыя функцыі. Некаторыя наогул выглядаюць забытымі.

У адну закінутую казарму да нядаўняга часу можна было лёгка патрапіць — гэта велізарны двухпавярховы цагляны будынак на Шчорса, 2, які быў пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя. Ён прадаецца з аўкцыёну за амаль 526 000 рублёў. У аддзеле камунальнай маёмасці Гродзенскага гарвыканкама распавялі, што ўмовы продажу гэта рэканструкцыя будынка з добраўпарадкаваннем тэрыторыі пад гасцініцу.

Апошні аўкцыён па продажы будынка павінен быў прайсці 14 чэрвеня, але не адбыўся з-за адсутнасці заявак. Чарговы аўкцыён павінен прайсці ў лістападзе.

Даведка

Пабудаваныя ў канцы 19 стагоддзя палкавыя казармы складаліся з 9 цагляных і 13 іншых будынкаў. У адной з іх знаходзілася палкавая царква св. Мікалая. Казармы Вяцкага палка заўсёды выкарыстоўваліся па прамым прызначэнні. Калі пачалася Першая сусветная вайна, 102-і Вяцкі полк выступіў на фронт. Увосень 1914 года ў казармах размясцілі 321-ы рухомы палявы шпіталь. Затым тут знаходзіліся розныя вайсковыя падраздзяленні.

У 20−30-х гадах 20 стагоддзя ў казармах, якія сталі называцца Легіянерскімі, размясцілі 76-ы Лідскі пяхотны полк імя Людвіка Нарбута. У тыя гады ваенны гарадок пашырылі, было ўзведзена яшчэ некалькі цагляных будынкаў.

Чытайце яшчэ:  Глядзіце, як могуць змяніцца польскія казармы на Пралетарскай

Глядзіце, як выглядае закінутая казарма на Шчорса, якую ніхто не купляе
Дзве старыя казармы. У будынку справа ўсё яшчэ існуе інтэрнат, але гэты аб’ект таксама могуць выставіць на аўкцыён
Пасля ўваходжання Гродна ў склад БССР тут размясціліся воінскія часці Чырвонай Арміі. Да чэрвеня 1941 года там дыслакаваліся падраздзяленні 29-й танкавай дывізіі. У гады акупацыі немцы на тэрыторыі казармаў размясцілі ваеннапалонных гродзенскага Шталага № 324. Лагер існаваў да восені 1942 г., а большасць ваеннапалонных загінула.

Пасля вайны казармы перайшлі ў вядзенне аднаго з савецкіх вайсковых гарадкоў. Сёння на гэтых аб’ектах няма нават шыльды з гісторыяй месца.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life