Вячэрнія прычоскі і какошнікі. Гродзенская цырульніца прывезла 9 кубкаў з міжнароднага фестывалю

Святлана Шундрык вярнулася з узнагародамі з Санкт-Пецярбурга, дзе з 27 па 29 верасня праходзіў буйны міжнародны фестываль прыгажосці «Неўскія берагі», піша «Вячэрні Гродна».

У чэмпіянаце ўдзельнічала больш за дзве тысячы майстроў з розных краін, але гродзенка апынулася ў ліку лепшых цырульнікаў. Святлана адправілася на конкурс ужо ў пяты раз і ўдзельнічала ў намінацыях па стварэнні вясельнай, дзённай, вячэрняй прычоскі, какошнікаў і ў іншых катэгорыях. Разам з ёй у Пецярбургу была цэлая каманда на чале з трэнерам, абсалютнай чэмпіёнкай свету па цырульніцкім майстэрстве Настай Ятковай.

Па словах дзяўчыны, да фестывалю яны з трэнерам рыхтаваліся чатыры месяцы. Увесь гэты час гродзенка выконвала розныя заданні. Бывала, што трэніроўкі доўжыліся больш 12 гадзін. Але Святлане было дзеля чаго трываць. Вынік выступаў у Санкт-Пецярбургу — 5 залатых узнагарод, чатыры дыплома за другія месцы, а таксама спецыяльны Гран-пры за волю да перамогі.

Міжнародны фестываль прыгажосці «Неўскія берагі» з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе. Тут у рамках выставы сваю прадукцыю прадстаўляюць найбуйнейшыя вытворцы касметыкі, а таксама прапануюць паслугі ў сферы макіяжу, касметалогіі і многіх іншых. Выстава займае плошчу больш за 10 тысяч квадратных метраў - гэта больш за футбольнае поле.

Ключавой падзеяй фестывалю з’яўляецца чэмпіянат па цырульніцкаму мастацтву, нейл-дызайне і макіяжы, паназіраць за якім збіраюцца каля 10 тысяч гледачоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024