Спадчына

Пачаўся трэці этап рэстаўрацыі лямуса: дах накрыюць гонтам

З кастрычніка пачаўся трэці этап па аднаўленні ўнікальнага драўлянага лямуса, які знаходзіцца на тэрыторыі былога кляштара брыгітак у Гродне. Спецыялісты накрыюць дах гонтам, а таксама выканаюць шэраг сталярных работ.

Нагадаем, рэстаўрацыя лямуса пачалася ў кастрычніку 2016 года. Курыруе ўсе працы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. З беларускага боку рэстаўрацыю курыруюць прадстаўнікі «Гроднаграмадзянпраекта».

За два гады спецыялісты адрамантавалі падмуркі, ачысцілі ўсё ад постсавецкіх налётаў, замянілі некаторыя гнілыя элементы, а таксама знялі стары дах.

Трэці этап рэстаўрацыі прадугледжвае накрыццё даху гонтам, а таксама выкананне шэрагу сталярных работ: трэба будзе замяніць некалькі бэлек на страсе, адрамантаваць знешнюю лесвіцу і цэлую балюстраду. Галоўная задача для рэстаўратараў - як мага больш захаваць гэты помнік гісторыі ў першасным выглядзе. Завяршэнне чарговага этапу работ прадугледжана да канца 2018 года.


Гарадзенскі лямус — адзін з самых старых драўляных аб’ектаў у Беларусі. Аднаўленне яго стане важнай часткай маштабнай шматгадовай рэканструкцыі ўсяго комплексу брыгіцкага кляштара, дзе ў савецкія гады размяшчалася псіхіятрычная бальніца.

Пасля рэстаўрацыі тэрыторыя, дзе знаходзіцца лямус, стане адкрытай для ўсіх. У касцёльным музеі выставяць мноства экспанатаў, якія зараз ёсць у каталіцкай дыяцэзіі. Сярод іх: рэдкія асобнікі кніг і дакументы XVII-XIX стагоддзяў.

Даведка

Гродзенскі лямус — двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага дойлідства, выкладзены з масіўных брусаў, без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Верагодна, пабудаваны ў другой палове XVIII ст., хаця і сёння дзе-нідзе ў літаратуры датуецца 1630 годам.


Думаете оздоровиться? Лучшего места для отдыха, чем курорт трускавец не найти. Здесь прекрасный свежий воздух, отличная природа, чистые источники воды. Выбирайте лучшие санатории Трускавца для вашего идеального отдыха.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024