Здароўе і спорт

У цэнтры Гродна спартсмены і аматары спаборнічалі ў хадзе і бегу

У суботу 6 кастрычніка ў цэнтры Гродна прайшлі два масавыя спартыўныя мерапрыемства: міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай хадзе памяці срэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў 1980 года Пятра Пачынчука і лёгкаатлетычны прабег «Grodno Run». У кожным з стартаў прыняло ўдзел больш за сотню чалавек.

Разам з міжнароднымі спаборніцтвамі памяці славутага гродзенскага спартсмена прайшло і першынство вобласці па спартыўнай хадзе. Спаборнічалі скараходы на дыстанцыях ад 1 да 20 км.

Пасля спартыўнай хады пачаўся прабег «Grodno Run». На старт выйшлі не толькі знакамітыя спартсмены Гродзеншчыны, але і аматары бегу з розных гарадоў Беларусі і блізкага замежжа. Усяго ў пяцікілямэтровай дыстанцыі бегла 118 чалавек. Лепшым у прабегу стаў Генадзь Верхаводкін. Дыстанцыю ён прабег за 15 хвілін 43 секунды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024