Аляксандр Кодзіс заваяваў тры першыя месцы і адно трэцяе. «Выступам сваім вельмі задаволены! Дзякую ўсім хто падтрымліваў мяне, хварэў, дапамагаў і маліўся за мяне! Такіх няшмат, але яны, самае галоўнае, сапраўдныя і шчырыя!!!)», — напісаў спартсмен у Instagram.

Ён заваяваў першае месца ў абсалютным заліку па дваябор'і з вынікам 562,5 кг (цяга 365 кг і жым 197,5). А таксама першае месца ў сваёй катэгорыі (110 кг) у дваябор'і. Пабіў уласны сусветны рэкорд на пяць кілаграм і атрымаў першае месца ў катэгорыі ў станавой цязе (365 кг). І стаў трэцім у абсалютным заліку па станавой цязе.


Гродзенскі волат Аляксандр Кодзіс працягнуў 12-тонны тралейбус