Спадчына

Польскія эксперты прыехалі знаёміцца ​​з рэканструкцыяй Старога замка ў Гродне

Група экспертаў з Міністэрства культуры Польшчы 22 кастрычніка прыехала ў Гродна, каб пазнаёміцца ​​з працэсам рэканструкцыі Старога замка. Польскія спецыялісты адзначылі, што іх хвалюе лёс гісторыка-культурнай спадчыны ў каралеўскім горадзе. Яны гатовыя дапамагаць беларускім калегам даследаваннямі і кансультацыямі.

Эксперты прыехалі на чале з начальнікам аддзела Міністэрства культуры Польшчы па справах польскай культурнай спадчыны за мяжой Міхалам Міхальскім.

«Замак Баторыя з’яўляецца значным аб’ектам у агульнай культурнай спадчыне Беларусі і Польшчы, — распавядае Міхал Міхальскі. — Работы, якія зараз праводзіць беларускі бок, выклікаюць вялікую цікавасць у Польшчы: не толькі ў грамадскасці, але і ў СМІ. У Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы з нагоды Старога замка звярталіся нават польскія парламентарыі, якія зацікаўлены працамі на гэтым аб’екце. Сёння ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца ​​з праведзенымі працамі».

Галоўны праекціроўшчык рэканструкцыі Старога замка Алег Шымбарэцкі знаёміць польскіх экспертаў з праектам рэканструкцыі гістарычнага аб’екта
Гасцей з Польшчы правялі на будаўнічую пляцоўку Старога замка і пазнаёмілі з працэсам работ. Заўчасных высноваў аб ходзе рэканструкцыі спецыялісты выказваць не спяшаліся.

«Разам з беларускімі калегамі мы маем магчымасць паглядзець, як праходзіць першы этап работ. Абменьваемся думкамі і вопытам.
Пасля гэтага сустрэча працягнецца ў праектным інстытуце. Там будзем намагацца прыйсці да нейкага агульнага меркавання. Мы, як польскі бок, вельмі адкрытыя да супрацоўніцтва і ўдзелу нашых экспертаў у даследчых кансультацыях», — дадаў польскі спецыяліст.

[irp posts="89 227″ name="Стары замак у Гродне — на першым месцы. МТС вызначыў самыя папулярныя турыстычныя аб’екты Беларусі мінулага лета"]

Каля абарончай сцяны
Міхал Міхальскі адзначыў, што ў іх у краіне створаныя рэстаўрацыйныя прадпрыемствы, якое прыцягваецца на гістарычныя аб’екты. Там працуюць не проста будаўнікі, як у Беларусі, а высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Варта адзначыць, што на працягу апошніх гадоў пры дапамозе Міністэрства культуры Польшчы ў Гродне былі праведзены розныя праекты: вялікі праект кансервацыі галоўнага алтара Фарнага касцёла, рамонтныя работы ў Бернардзінскім касцёле, зараз праводзіцца праект кансервацыі драўлянага лямуса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024