Вынік ёсць, а спонсараў яшчэ няма: каманда «ВелаГродна» падвяла вынікі гоначнага сезону

Сустрэча з аматарскай велакамандой прайшла ва Упраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама 25 кастрычніка. Там лепшых спартсменаў-аматараў сезону ўзнагародзілі каштоўнымі прызамі. Таксама на сустрэчы падвялі вынікі года і агучылі планы на будучыню.

Каманда «ВелаГродна» існуе ўжо 10 гадоў. У гэтым годзе ўпершыню гродзенцы здолелі заняць прызавое месца ў сезоне — на польскіх спаборніцтвах «Maratony Kresowe» ў дысцыпліне паўмарафон. Арганізаванай камандай яны ўдзельнічалі другі раз. Для «ВелаГродна» польскія спаборніцтвы зручныя тым, што праходзяць у краіне-суседцы, а вядомы гродзенскі веламарафон «Суседзi» уваходзіць у адзін з этапаў.

[irp posts="74 267″ name=""Выйграў наймацнейшы, а перамог — кожны, хто даехаў да канца". Веламарафон «Суседзі» прайшоў пад Гродна восьмы раз"]

У 2017 годзе каманда «ВелаГродна» па выніках сезона заняла ў «Maratony Kresowe» 6-е агульнакаманднае месца з 61-й каманды. А ў гэтым годзе 3-е з 83-х. Акрамя гэтага ў гродзенцаў шмат асабістых дасягненняў.

З такім прагрэсам гродзенцам і да першага месца недалёка, але каб выйсці ў лідары спаборніцтваў патрэбна спонсарская дапамога. Пакуль жа веласіпедысты ўдзельнічаюць у спаборніцтвах за свой кошт і за сяброўскія складкі «ВелаГродна». На ўдзел у спаборніцтвах у спартсменаў-аматараў сыходзіць за сезон каля 500 долараў і гэта без уліку замены запчастак у ровары.

[irp posts="87 169″ name="Не толькі інфраструктура. Пяць дасягненняў «ВелаГродна» за пяць гадоў"]

У гродзенскую каманду можна трапіць у любым узросце. Галоўнае — уступіць у аб’яднанне «ВелаГродна» і мець жаданне выступаць на спаборніцтвах і пры гэтым паказваць вынік.

Падзяліцца
Меткі: велахобі

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024