У Гродне працягваецца знос састарэлага жылля. Калі 29 кастрычніка тэхніка працавала на вуліцы Міцкевіча, то на наступны дзень яна перабралася на вуліцу Маставую. Там знеслі пабудову міжваеннага перыяду.

У доме ўжо больш за 5 гадоў не жылі людзі. Плануецца, што на месцы знесенай пабудовы ў будучыні з’явіцца двухпавярховы адміністрацыйны будынак. Гэты кавалак зямлі Гродзенскі гарвыканкам прадаваў на аўкцыёне яшчэ ў лютым за 50 тысяч рублёў. Ці купілі зямлю ў гэтым месцы, нідзе не паведамляецца.

За 29−30 кастрычніка ў Гродне рабочая тэхніка знесла дзве старыя пабудовы, якія на думку краязнаўцаў не ўяўлялі каштоўнасці для гісторыі горада. Вядома, што ў бліжэйшы час далейшы знос састарэлага жылля не прадугледжаны. Але не выключана, што тэхніка можа зноў з’явіцца ў раёне Новага свету. Мясцовыя жыхары кажуць пра магчымае будаўніцтва гасцініцы і гандлёвага цэнтра на вуліцах Міцкевіча і Горкага.

Услед за Міцкевіча і на Маставой знеслі стары дом
Услед за Міцкевіча і на Маставой знеслі стары дом
Услед за Міцкевіча і на Маставой знеслі стары дом