Навіны

Гродзенскія актывісты ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі з плакатам «Долой самодержавие»

Апазіцыйныя актывісты Міхаіл Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі ў цэнтр Гродна з плакатам «Долой самодержавие». Яны выбралі яго, бо гэта быў адзін з галоўных лозунгаў у 1917 годзе.

Актывісты планавалі выйсці на плошчу Леніна, дзе раніцай праходзіў мітынг, але зрабіць ім гэта не ўдалося. Супрацоўнікі міліцыі чакалі іх каля дома.

Толькі пасля заканчэння мітынгу актывістаў адпусцілі і тады яны выйшлі на плошчу Леніна са сваім плакатам. Далей яны прайшліся па цэнтры горада. На вуліцы Савецкай іх затрымала міліцыя і даставіла ў Ленінскі РАУС.

«Мы ж нічога не парушалі. Сёння Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца ў нас на дзяржаўным узроўні. Мы вырашылі выйсці з галоўным лозунгам тых дзён», — адзначыў Мікалай Салянік.

Дарэчы, лозунг «Долой самодержавие» прызнаны экстрэмісцкім у Расіі, але там не адзначаецца на дзяржаўным узроўні Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.





Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024