Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кувейцкі фонд арабскага эканамічнага развіцця плануе інвеставаць у будаўніцтва анкацэнтра ў Гродне - Hrodna.life - навіны Гродна

Пра гэта паведаміў Гродзенскай БХМД міністр фінансаў. Дзяржава таксама інвестуе ў будаўніцтва анкалагічнага цэнтра ў Гродне, піша interfax.by.

«У Гродне ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства будзе ажыццяўляцца будаўніцтва анкалагічнага цэнтра. На нядаўнім штогадовым сходзе Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду адбылася сустрэча з патэнцыйным інвестарам — Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця, які пацвердзіў сваю зацікаўленасць ва ўкладанні сродкаў», — сказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч на сустрэчы з калектывам Гродзенскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Па словах Ермаловіча, дзяржава ўнясе сваю лепту ў будаўніцтва анкацэнтра на прынцыпах роўнадолевага ўдзелу інвестараў. Міністэрства фінансаў будзе суправаджаць праект на ўсіх этапах.

Як паведамлялася, будаўніцтва анкалагічнага цэнтра ў Гродне плануецца пачаць у 2019 годзе.

У Гродне з’явіцца анкадыспансер: гараджанам прапануюць выказаць сваё меркаванне