Навіны

Чытачы пытаюць, HL адказвае. Што будзе на месцы арт-галерэі «Крыга»?

Рэдакцыя Hrodna.life ужо не раз чула пытанне: што са знакамітым памяшканем на Савецкай, 3, дзе некалі была арт-галерэя «Крыга». Мы высветлілі: мастацтва там застанецца, але ў больш закрытым фармаце.

Галерэя «Крыга» працавала на другім паверсе будынка з канца 2009 года. Гэта было ўжо другое яе памяшканне: да рэканструкцыі Савецкай плошчы, у сярэдзіне 2000-х, «Крыга» працавала ў гатэлі «Нёман». З 2016 года галерэя пачала дзяліць прастору з «Цэнтрам гарадскога жыцця».

Пасля пераезду Цэнтру памяшканне выкупіў мастак Алесь Сураў і зрабіў там майстэрню.

Як грамадская прастора памяшканне выкарыстоўвацца не будзе. Ды і плошчы там невялікія. Алесь Сураў задумаў праект «Мастацкі клуб», але, каб змясціць большую аўдыторыю, рэалізуе яго ў «Цэнтры гарадскога жыцця» на Кірава, 3. Больш пра праект будзе вядома пазней.

Галерэю выселілі з-за «перапланіроўкі»

Галерэя «Крыга» — гандлёва-выставачная галерэя. Тут праводзіліся выставы гродзенскіх і іншых беларускіх мастакоў і фатографаў. У лістападзе 2017 года гарадскія ўлады разарвалі дамову арэнды з уласнікам галерэі Юрыем Мацко. Падставай стала зробленая сем гадоў раней «перапланіроўка» — замураванае акно і прабіты праход паміж пакоямі.


Мінус адна культурніцкая пляцоўка. Галерэю «Крыга» ў Гродне выселілі


Яшчэ амаль год «Цэнтр гарадскога жыцця» праіснаваў у адным з пакояў памяшкання, а потым пераехаў на новы адрас. Адкрываў прастору ў пачатку верасня 2018 Лявон Вольскі.


Ёсць пытанне, на якое не можаце знайсці адказу? Hrodna.life дапаможа! Пішыце на info@hrodna.life.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024