На канцэрт у абноўленую прастору «Цэнтра гарадскога жыцця» 6 верасня прыйшло так шмат гродзенцаў, што некаторыя стаялі на вуліцы і ў праходзе. Вольскі спяваў любімыя ўсімі песні, размаўляў з гродзенцамі і адказваў на ананімныя пытанні з капялюша.