Тызенгаўзу паставяць помнік. Але не ў Гродне

Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт у канцы кастрычніка абвясціў конкурс эскізных праектаў помніка Антонію Тызенгаўзу. У 2019 годзе Паставам — невялікаму гораду на поўначы Беларусі - споўніцца 610 гадоў. Да гэтай даты ля былога палаца Тызенгаўза плануецца ўсталяваць помнік знакавай для месца асобы.

Чаму Паставы? Што для іх зрабіў Тызенгаўз?

Гарадніца — раён Гродна 18 стагоддзя — не адзінае дзецішча Антонія Тызенгаўза на тэрыторыі Беларусі. Ёсць яшчэ горад Паставы на поўначы Беларусі: у 1760-я гады гэта мястэчка перайшло ў валоданне графа Антонія Тызенгаўза, пасля чаго наступілі два дзесяцігоддзі росквіту Пастаў. Тызенгаўз ператварыў беднае драўлянае паселішча ў сапраўдны каменны гарадок. З’явілася восем прамысловых прадпрыемстваў, у цэнтры горада з’явіўся скончаны архітэктурны ансамбль у стылі барока. У горадзе пачалі дзейнічаць тэатр, балетная і музычная школы, народнае вучылішча і бібліятэка.

Да 610-годдзя Паставаў мясцовыя ўлады вырашылі ўвекавечыць імя Антонія Тызенгаўза помнікам. Дарэчы, там ужо ёсць адзін помнік Тызенгаўзу. Праўда, Канстанціну — унучатаму пляменніку Антонія.

А што ў Гродне?

У Гродне ў 2013 годзе былі прадпрынятыя спробы паставіць помнік Тызенгаўзу. Ідэямі усё і скончылася. Адным з ініцыятараў усталявання помніка выступаў мастак Уладзімір Качан. Ён прапаноўваў некалькі варыянтаў помнікаў вядомым гістарычным дзеячам: каштэляну Давіду Гарадзенскаму, князю Вітаўту, каралю Стэфану Баторыю, старасце Антонію Тызенгаўзу, батаніку Жану Эмануэлю Жыліберу. Як растлумачыў Уладзімір Качан, менавіта гэтыя пяць гістарычных фігур можна назваць самымі папулярнымі і вядомымі сярод гродзенцаў.

«Тызенгаўз зрабіў для горада многае, але ў нас у горадзе помніка яму няма. Каб ён з’явіўся, Гродзенскі гарвыканкам павінен праявіць ініцыятыву і абвясціць адкрыты конкурс, — распавядае Уладзімір Качан. — Ці, як гэта было з Давыдам Гарадзенскім, пад інвестара арганізаваць конкурс. У любым выпадку, павінна быць удзел гарадскіх уладаў, якія паводле закону рыхтуюць пакет асноўных дакументаў і з’яўляюцца гарантамі правядзення конкурсу і рэалізацыі пераможных праектаў. А ў гэтым пытанні мы маем кульгавага каня з сапсаванай рэпутацыяй».

Уладзімір Качан успамінае аб ініцыятывах, якія былі прапанаваныя ў рамках Савета па справах мастацтва і культуры пры аблвыканкаме. «Нашы ініцыятывы — дзесяць самых запатрабаваных гістарычных тэм, што вырашаюцца сродкамі манументальнага мастацтва — сышлі ў пясок разам з самім Саветам», — кажа мастак.

Чаму ў Гродне таксама патрэбны помнік Тызенгаўзу?

Антоній Тызенгаўз быў адным з буйных дзеячоў Рэчы Паспалітай. З 1765 года ён — падскарбі надворны літоўскі (сёння мы б назвалі яго міністрам фінансаў), які кіраваў усімі каралеўскімі маёнткамі ў Літве і адначасова — стараста гродзенскага павета. Ён пачаў у Гродна будаўніцтва новага раёна — Гарадніцы (сёння вуліца Ажэшкі) — які стаў прамысловым, культурным і адукацыйным цэнтрам.

У 1770−1780 гадах гродзенскі стараста заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр, пабудаваны жылыя дамы, школы, медыцынская акадэмія і многае іншае.
Нямногія зрабілі столькі ж для развіцця нашага горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024