15 лістапада стартаваў Восьмы Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm. Тэма гэтага года — «Заснавана на рэальных падзеях». Прыём заявак ад удзельнікаў, гатовых расказаць свае нявыдуманыя гісторыі ў знятым на смартфон відэароліку, пачнецца 20 лістапада.

Тэрміны падачы прац — да 29 снежня 2018. Падрабязныя правілы ўдзелу можна знайсці па спасылцы.

Што здымаць?

Сюжэтам у тэме «Заснавана на рэальных падзеях» можа стаць усё што заўгодна: ад паўсядзённых сітуацый і чалавечых перажыванняў да глабальных гістарычных з’яў. Як і раней, фільм можа быць зняты ў любым жанры, быць мастацкім або дакументальным — ёсць толькі дзве ўмовы, якім ён павінен адпавядаць: здымка на камеру мабільнай прылады і агульная працягласць не больш за 10 хвілін.

www.youtube.com/watch?v=tV0trvvlMYQ

Якія прызы?

Як і ў мінулыя гады, удзельнікі velcom Smartfilm будуць змагацца за ўладанне Гран-Пры, а таксама першай, другой і трэцяй прэмій фестывалю. У якасці ўзнагароды уладальнік Гран-пры атрымае грашовы прыз у памеры 3 тыс. рублёў і флагманскі смартфон 2018 года Huawei P20 Pro. Такая ж прылада стане ўзнагародай за першае месца — у дадатак да грашовай прэміі ў памеры 1 тыс. рублёў. Аўтары работ, якія будуць удастоены другой і трэцяй прэміі фестывалю velcom Smatrfilm, атрымаюць смартфоны Huawei P20.

Хто ў журы?

У склад журы конкурсу ўваходзяць кіназнаўца, журналіст, праграмны дырэктар міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, кінакрытык Антон Сідарэнка, кінакрытык, галоўны рэдактар ​​afisha.t*t.by Ганна Яфрэменка, кіназнаўца, каардынатар Нацыянальнага конкурсу міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Мікалай Лаўранюк, журналіст, кінааглядальнік, член Беларускага саюза кінематаграфістаў Тарас Тарналіцкі, прадзюсер Цэнтра сучаснай культуры «Бягучая чарапаха» Леанід Каліценя.

Паралельна з прафесіяналамі свайго пераможцу будзе вызначаць народнае журы пад старшынствам сцэнарыста, рэжысёра Улады Сяньковай. Як і ў мінулым годзе, каб стаць удзельнікам каманды народнага журы, прэтэндэнтам трэба прайсці адмысловы тэст на афіцыйным сайце фестывалю. А пераможца народнага галасавання стане ўладальнікам смартфона Huawei P20 і бесправадных навушнікаў Huawei FreeBuds.

А яшчэ?

Арганізатары значна пашырылі спіс спецыяльных намінацый velcom Smartfilm. Акрамя Гран-Пры і трох прызавых месцаў, з ліку конкурсных работ будуць абраныя пераможцы ў намінацыях «Лепшы баёпік» і «Лепшы сцэнар, заснаваны на рэальных падзеях». Таксама адзін удзельнік атрымае ўзнагароду ў спецыяльнай партнёрскай намінацыі #seemore ад Huawei. У якасці прызоў выступяць топавыя мабільныя прылады Huawei, а таксама іншыя падарункі ад арганізатараў фестывалю velcom Smartfilm.

Акрамя конкурснай праграмы, Восьмы Міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm прапануе традыцыйную праграму спецыяльных падзей. Патрапіць на ўсе запланаваныя мерапрыемствы госці змогуць бясплатна па папярэдняй рэгістрацыі на сайце фестывалю.

Калі вынікі?

Вынікі velcom Smartfilm-2018 будуць падведзеныя 31 студзеня 2019 года. Усе працы, якія ўвойдуць у шорт-ліст фестываля, а таксама некаторыя з фільмаў-пераможцаў мінулых гадоў будуць даступныя для прагляду ў спецыяльным раздзеле лічбавага тэлебачання VOKA. Тут жа ўвазе гледачоў будзе прадстаўлена падборка поўнаметражных мастацкіх фільмаў, у аснову сюжэту якіх ляглі рэальныя падзеі.

Падаць заяўку на ўдзел у velcom Smartfilm, атрымаць магчымасць прыняць удзел у мерапрыемствах фестывальнай праграмы і сачыць за самымі цікавымі падзеямі можна на афіцыйным сайце фестывалю www.smartfilm.by.

Фестываль праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральным партнёрам velcom Smartfilm 2018. выступае кампанія Huawei.