Гродзенца аштрафавалі на 30 базавых за распаўсюд экстрэмізму і нацызму

Аляксандра Горбача судзілі 20 лістапада за распаўсюд экстрэмісцкай і нацысцкай сімволкі. Агульны штраф склаў 30 базавых велічынь або 735 рублёў. Гродзенец не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць.

Аляксандра Горбача судзілі ў Кастрычніцкім судзе Гродна па арт. 17. 10 КаАП РБ і ч.2 арт 17.11 КаАП РБ. Гэта значыць, за «Прапаганду і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і «Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Паводле пратаколу, у перыяд з 2013 па 2016 год гродзенец на старонцы Укантакце размяшчаў запісы з матэрыяламі, якія прызналі экстрэмісцкімі пастановай у 2018 годзе. Сярод матэрыялаў былі абрэвіятуры, якія звычайна абражаюць сілавыя структуры, але выкарыстоўваліся з іншай расшыфроўкай. А таксама мемы з нацысцкімі сімваламі, якія наадварот, высмейваюць гэтую ідэю.


Гродзенец, якога будуць судзіць за экстрэмізм і нацызм у сацсетках: «Я ў шоку»

Папраўкі ў заканадаўства. За рэабілітацыю нацызму — пазбаўленне волі, за партрэт фюрэра — штраф


Аляксандр абараняўся ў судзе сам. Ён хадатайнічаў аб правядзенні лінгвістычнай экспертызы абрэвіятур, якія абражаюць сілавыя структуры. У хадатайніцтве адмовілі. Суддзя прызначыў штраф 5 базавых велічынь па арт. 17. 10 КаАП і 25 — па ч.2 арт 17.11 КаАП РБ.

Гэта трэці суд за экстрэмізм у Гродне. Раней за гэта судзілі Аляксандра Дзянісава і Уладзіслава Сераду. Абодва «экстрэмісты» будуць абскарджваць рашэнні суда. Суд па справе Аляксандра Дзянісава адбудзецца 27 лістапала ў Гродзенскім абласным судзе. Наконт справы Уладзіслава Серады пакуль невядома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024