Лукашэнка прапанаваў Азербайджану інвеставаць у «Гродна Азот»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас афіцыйнай сустрэчы з Ільхамам Аліевым, Прэзідэнтам Азербайджана, прапанаваў скіраваць інвестыцыі ў будаванне новага азотнага камбіната на ААТ «Гродна Азот», піша «Вячэрні Гродна».

— Зусім нядаўна ў Турцыі вы пабудавалі нафтаперапрацоўчы комплекс. Будзем рады прыходу азербайджанскіх фундатараў у Беларусь і гатовы да сур’ёзнага ўзаемадзеяння ў стратэгічных галінах. Цяпер абмяркоўваецца магчымасць інвестыцый Дзяржнафтакампаніі Азербайджана ў мадэрнізацыю ААТ «Горадню Азот»

На рэалізацыю праекта па будаванні азотнага камбіната і мадэрнізацыі дзейных магутнасцяў на «Гродна Азот» плануецца прыцягнуць блізу 1,6 млрд долараў. Каля 250 млн долараў складуць уласныя сродкі прадпрыемства, астатнюю суму загасяць за кошт замежных крэдытаў. Адзін з варыянтаў — кітайская крэдытная лінія, прапрацоўваюцца і альтэрнатыўныя магчымасці. У прыватнасці, сродкі кансорцыума беларускіх і расійскіх банкаў. Праект новага азотнага комплексу дазволіць «Азоту» падвоіць выпуск карбаміду і значна павялічыць пастаўкі на замежныя рынкі. Акупіцца комплекс за 10 гадоў. Запуск запланаваны на 2024 год.

[irp posts="91 717″ name="Прырост — больш за 200 мільёнаў даляраў. Будаўніцтва цэха азотнай кіслаты на «Гродна Азот» завершаць да канца года"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024