Навіны

Абяцаў да 300% даходу. У Гродне асудзілі махляра, які стварыў фінансавую піраміду з 900 чалавек

Жыхару Мазыра Уладзіславу Шавяленку прысудзілі 8 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Ён стварыў фінансавую піраміду і прыцягнуў звыш 760 тысяч рублёў ад больш як 900 чалавек, піша «Радыё С**бода».

Прысуд вынес Гродзенскі абласны суд 28 снежня. Ён яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Хто фігурант справы?

Уладзіславу Шавяленку 23 гады. Ён з Мазыра.

Калі арганізаваў фінансавую піраміду?

Піраміда дзейнічала з лютага 2015 да красавіка 2016 году.

Чым завабліваў?

Паводле следчых, Шавяленка стварыў праект New Assets Union («Новы саюз актываў»), які нібыта добра зарабляў на ўдзеле ў бінарных апцыёнах і букмэкерскіх біржах, аптовых продажах тавараў з Кітаю і здачы ў арэнду нерухомасці.

У праект ён завабліваў абяцаннямі даходу да 300 працэнтаў у месяц. За прыцягненне новых укладчыкаў абяцаў узнагароды. За 100 чалавек — iPhone, за 500 — MacBook, за 1000 — 10 тысяч даляраў.

Як насамрэч працавала схема?

Як класічная фінансавая піраміда — працэнты папярэднім удзельнікам выплачваліся з грошай наступных. У рэчаіснасці «Новы саюз актываў» не вёў ніякай гаспадарчай дзейнасці.

Але, каб стварыць бачнасць актыўнасці і сфармаваць станоўчы імідж праекту, малады чалавек

  • размяшчаў інфармацыю пра нібыта зробленыя выплаты адсоткаў укладчыкам;
  • праводзіў індывідуальныя і групавыя сустрэчы, семінары ў Мінску, Магілёве і Гродне;
  • запрашаў людзей у арандаваны офіс на праспекце Пераможцаў у цэнтры Мінску, кавярні і канферэнц-залі вядомых гатэляў;
  • заключаў дамовы ад імя кампаніі New Assets Union LP, зарэгістраванай у Вялікай Брытаніі ў лістападзе 2015-га.

Грошы інвестараў пералічваліся на рахункі ў Беларусі і Латвіі, адкрытыя на Шавяленку і іншых людзей, якія кажуць, што не ведалі пра злачынную схему.

Хто пацярпеў?

Каля 900 чалавек, пераважна моладзь, большасць — з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024