Чым будзем займацца ў горадзе ў навагоднюю ноч

На плошчы Леніна будзе арганізавана канцэртная праграма. Феерверк — гэтая кульмінацыя навагодняй ночы — ў дзве гадзіны, а пасля працяг — да чатырох, паведамляе «Гродна Плюс».

Святочная навагодняя ноч пройдзе на плошчы Леніна з гадзіны да чатырох ночы. Выступяць мінскі артыст Дзмітрый Кароль, гурт «Тени», шоу «Максимум», будзе піксельнае шоў ад шоў-праекту «Малина» і віншаванне галоўнага Дзеда Мароза і Снягуркі. Вядучыя мерапрыемства — Андрэй Стальбоўскі і Вадзім Васько, распавядае Жанна Дулін, рэжысёр Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць ва ўсіх мікрараёнах горада. 1 студзеня выступленні артыстаў будуць праходзіць на розных пляцоўках горада і ў мікрараёнах.


Глядзіце праграму навагодніх святаў у Гродна


УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае, што нельга знаходзіцца ў месцах масавага знаходжання ў п’яным выглядзе і праносіць на свята алкаголь і забароненыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны для нанясення цялесных пашкоджанняў. На ўзмоцнены рэжым працы ў дні навагодніх святаў пераходзяць бальніцы, траўмапункты і служба хуткай дапамогі.


У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Гродне будзе вазіць пасажыраў да 5-й раніцы, а цэнтр часткова перакрыюць


— 30 і 31 снежня будзе пераважна хмарнае надвор’е, часам ападкі, у асноўным мокры снег, дождж. Тэмпература паветра на працягу сутак -3 … + 2. Ну і ў першы дзень новага года чакаецца таксама кароткачасовы снег, раніцай і днём у многіх раёнах краіны мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, — кажа Вольга Шамянская, інжынер-метэаролаг філіяла Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Вядома, якое надвор’е будзе ў навагоднюю ноч


youtu.be/07nMI8iMYgs

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024