У Крэве завяршаецца адзін з этапаў аднаўлення замка — рэстаўрацыя часткі яго паўночна-заходняй сцяны і даху. Калі можна будзе зазірнуць у Княскую вежу і колькі камянёў прывезлі на ўзвядзенне сцен, распавядае АНТ.

Княжацкую вежу закансервавалі ў мінулым годзе. Сродкі вылучылі з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. У гэтым годзе новая задача — скончыць рэстаўрацыю паўночна-заходняй сцяны. Яна лепш за ўсё захавалася. І цяпер будзе накрытая чэшскай дахоўкай. Засталося некалькі пралётаў. У ход пайшла і унікальная цэгла, зробленая беларускімі майстрамі. На чарзе — галоўныя замкавыя вароты, ад іх як раз мала што засталося.

Гэты фрагмент замкавай сцяны ўжо ўмацоўвалі 100 гадоў таму. Сёння камяні зноў могуць ўпасці. І каб аднавіць гэтую сцяну, будаўнікам прыйдзецца разабраць яе да аснавання і сабраць нанова. Прычым кожны камень абяцаюць вярнуць на сваё гістарычнае месца.

«Каб ты ўсё жыццё на замак камні вазіў!»

Гэтая мясцовая прымаўка з’явілася ў Крэве 700 гадоў таму, калі будавалі замак. У 2018 словы продкаў здабылі новую сілу. Камяні, якія ляжалі каля руін, скончыліся. У Інтэрнэце нават заклікалі дапамагчы будаўнікам у зборы валуноў. Некалькі тон ужо прывезлі.

«І на сённяшні дзень пару разоў прывозілі. І на мінулым тыдні хто два, хто тры каменя прывозілі. У любым выпадку не застанецца! Не ў гэтым годзе пакладзем, так у наступным дакладна!», — кажа Уладзімір Вайцяховіч, майстар участка прадпрыемства «Белрэстаўрацыя».

Турысты змогуць зазірнуць у падзямелле, адкуль збег будучы вялікі князь Вітаўт

Наперадзе аднаўленне княжацкай вежы ў рэальных памерах. Як яна выглядае, пакуль можна ўбачыць толькі ў Смаргоні. У краязнаўчым музеі сабралі каля трох тысяч артэфактаў. Падобную экспазіцыю створаць і ў рэстаўраванай вежы. Прычым археолагі ўпэўненыя, што гісторыя Крэўскага замка яшчэ тоіць у сабе нямала сакрэтаў.

«Па аналогіі мы можам ўспомніць аднаўленне гарадзенскага замка, дзе цяпер вядуцца работы. І археолагі знаходзяць усё новыя і новыя артэфакты. Думаю, што Крэўскі замак нас яшчэ здзівіць. Паколькі музея самастойнага у Крэўскім замку пакуль няма, то гэты замак штотыдзень наведваюць ад двух да дзесяці турыстычных аўтобусаў. Гэта значыць людзям гэта цікава! «, — кажа Таццяна Ражева, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама.

youtu.be/KKT7g2jgjPM

Што ўжо казаць пра будучыню, калі турысты змогуць зазірнуць у падзямелле, адкуль збег будучы вялікі князь Вітаўт. І ў залу, дзе больш за шэсць стагоддзяў таму назад была падпісаная Крэўская унія.