Польскія аптэкі распачалі продаж марыхуаны. Па рэцэптах

Закон пра легалізаванне продажу марыхуаны для ўжытку ў медычных мэтах набыў моц у Польшчы ў 2017 годзе. Нарматыўны акт дазваляе вырабляць прэпараты з канопляў у аптэках на падставе рэцэпта лекара з матэрыялу, што дастаўляецца з-за мяжы.

У чацвер адзіная кампанія, што атрымала ліцэнзію на пастаўкі ў рэспубліку марыхуаны ад Польскай фармацэўтычнай палаты, канадская Spectrum Cannabis, інфармавала пра тое, што першая партыя прадукту — каля 7 кг — паступіла на аптэчныя склады краіны. З 17 студзеня грамадзяне Польшчы могуць па рэцэпце заказаць патрэбны для лячэння прэпарат, піша ТАСС.

Адзін грам сухога прадукту каштуе ў польскіх аптэках каля 65 злотых ($ 17). Як інфармуе Gazeta Wyborcza на нелегальным рынку гэта набыццё абышлося б у 50 злотых ($ 13), але без якой-небудзь гарантыі якасці ці інфармацыі пра месца паходжання канопляў. Лекавая марыхуана гадуецца ў лабараторных умовах.

Паводле папярэдніх ацэнак, у Польшчы ва ўжытку марыхуаны ў медычных мэтах маюць патрэбу каля 300 тысяч пацыентаў. Дакладных дадзеных пра тое, колькі такога прэпарата ім трэба, няма. Як паказвае досвед Ізраіля, дзе такое лячэнне пашыранае і даступнае, хворыя ў сярэднім карыстаюць каля 15 г на месяц. Такім чынам, завезеных у Польшчу 7 кг хопіць на месяц лекавання 500 пацыентаў.

Лекавае ўжыванне марыхуаны дазволена ў Бельгіі, Германіі, Іспаніі, Ізраілі, Фінляндыі і Партугаліі, некаторых штатах ЗША і Аўстраліі. Гэты сродак выкарыстоўваецца пры эпілепсіі, анарэксіі, бранхіяльнай астме, мігрэні, артрыце, захворваннях хрыбетніка, псіхічных і неўралагічных расстройствах, анкалогіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024