Спадчына

Руслан Кулевіч запрашае на шпацыр па гродзенскім гета

У міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту 27 студзеня рэдакцыя Hrodna.life запрашае чытачоў на шпацыр па тэрыторыі былога гродзенскага гета. Журналіст Руслан Кулевіч раскажа, як мясцовыя яўрэі ў 1941 годзе вымушаныя былі пакінуць свае дамы і як змагаліся за жыццё ў вельмі складаных умовах нямецкай акупацыі.

Шпацыр з журналістам пройдзе па тэрыторыі былога гета № 1, якое знаходзілася ў самым цэнтры Гродна. Руслан Кулевіч пакажа дамы, у якіх хаваліся яўрэі, месцы, дзе былі знойдзены дзённікі і каштоўныя рэчы з часоў вайны і многае іншае. Ёсць верагоднасць, што да шпацыру далучыцца і жывы сведка існавання гета ў цэнтры Гродна.

«Сёння мы павінны ведаць, у якіх цяжкіх умовах апынуліся гродзенцы ў перыяд Другой сусветнай вайны. У час акупацыі ў горадзе пакутавалі ўсё, але найбольш яўрэі. З амаль трох дзясяткаў тысяч яўрэяў пасля вайны ў горад вярнуліся толькі некалькі сотняў. Большая частка яўрэяў-гродзенцаў загінула ў Трэблінцы і Асвенціме.

У Гродне толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя была прыадчынена завеса над гісторыяй яўрэйства перыяду Другой сусветнай вайны. На сённяшні дзень ужо няма ў жывых вязняў гродзенскага гета, але засталіся іх нешматлікія ўспаміны", — распавёў Руслан Кулевіч.

Пачынаем у 12.00 ля памятнай шыльды загінулым вязням на месцы ўвахода ў гродзенскае гета № 1 на вуліцы Замкавай.

Перасяленне яўрэяў у гета № 1. 1941 год

Даведка

У Гродне акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні гета для яўрэяў 1 лістапада 1941 года. Гета № 1 знаходзілася ў квадраце вуліц Замкавая — Вялікая Траецкая (мяжа па яры) — Віленская, Савецкая. Цэнтральны ўваход у гета № 1 быў з боку вуліцы Замкавай.

Гета № 2 размяшчалася ў квадраце вуліц: праспект Касманаўтаў - Антонава — Лідская — Белуша — Паліграфістаў (былая «Слабодка»).

Вакол абодвух гета напярэдадні перасялення туды яўрэяў збудавалі агароджы з калючага дроту. Уваход быў арганізаваны толькі праз адну браму, якую ахоўвалі жандары і гестапаўцы. За самавольны выхад з гета пагражаў расстрэл на месцы або пакаранне праз павешанне. Яўрэі Гродна і яго ваколіц былі знішчаныя ў некалькі этапаў цягам 1941−44 гг.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024