Распрацоўшчыкі праекта «Хутка» плануюць запусціць у Гродне першы ў Беларусі аўтаматызаваны сэрвіс па арэндзе ровараў, які працуе без станцыі пракату. Яго тэставанне на вуліцах горада можа пачацца ўжо ў сакавіку.

Каманда распрацоўнікаў плануе стварэнне аўтаматызаванага велапраката з магчымасцю пачаць і завяршыць паездку ў розных кропках горада. Гэта дазволіць лягчэй і хутчэй пераадолець адлегласці паміж пунктамі прызначэння, зберагаючы навакольнае асяроддзе і папулярызуючы веласіпедны транспарт.

Адзін з аўтараў праекта гродзенскі праграміст Антон Сямашка. Каманда праекта «Хутка» хоча стварыць мабільнае прыкладанне, разумны веласіпедны замок (ужо распрацаваны) і закупіць парк антывандальных ровараў мінскага завода «Мотавела».

Гродзенскія ўлады зацікавіліся праектам і гатовыя дапамагчы ў яго рэалізацыі. Для гэтага будуць выкарыстаныя ўжо існуючыя велапаркоўкі ў горадзе. Тэставанне аўтаматызаванага велапраката запланавана на сакавік.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]