У лесе Гродзенскага раёна супрацоўнікі РАУС выявілі буйны ачаг самагонаварэння. Канфіскавана каля 140 літраў самагонкі і больш за тры тоны самагоннай брагі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

— У полі нашага зроку трапіў закінуты будынак паблізу адной з мясцовых вёсак. Нідзе не працуючага маладога чалавека 1993 года нараджэння затрымалі прама падчас вырабу. Улічваючы аб’ём канфіскаванага самагону маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што грамадзянін «варыў» не для сябе. Праводзіцца праверка. Самагон і самагонны апарат канфіскаваныя, брага знішчана, — кажа намеснік начальніка Гродзенскага РАУС Валерый Шамрук.

Гэта артыкул 12.43 — выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу. Цягне на папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь у залежнасці ад абставін справы.