Выдаткі на абыходжанне з адпрацаваным палівам БелАЭС ацэньваюцца ў $ 2,5−3,5 млрд

Выдаткі на абыходжанне з адпрацаваным ядзерным палівам Беларускай АЭС ацэньваюцца ў $ 2,5−3,5 млрд. Такія дадзеныя прыводзяцца ў адказах па экалагічнаму дакладу па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы праекта Стратэгіі абыходжання з АЯП БелАЭС, паведамляе БЕЛТА.

— Арыенціровачныя агульныя затраты па разгледжаных у экалагічным дакладзе варыянтам пры існуючых тэхналогіях з улікам сусветнай практыкі ацэньваюцца ад $ 2,5 млрд да $ 3,5 млрд за ўвесь перыяд эксплуатацыі АЭС (да 100 гадоў)", — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, згодна з дакладам, разглядаюцца тры варыянты абыходжання з АЯП Беларускай АЭС. Два варыянты з адпраўленнем апрамененых цеплавыдзяляльных зборак на перапрацоўку ў Расію (з улікам працяглага захоўвання АЯП ў РФ або Беларусі з наступным вяртаннем і пахаваннем высокаактаўных адходаў у Беларусі) і адзін з захоўваннем ў Беларусі без адпраўкі ў РФ.

Першыя 48 адпрацаваўшых цеплавыдзяляльных зборак будуць выгружаны з рэактара арыентыровачна праз 1 год і 4 месяцы пасля пачатку фізічнага пуску з улікам працягласці этапаў уводу ў эксплуатацыю энергаблока № 1 БелАЭС. За 60 гадоў эксплуатацыі Беларускай АЭС прагназуецца напрацоўка парадку 5300 адпрацаваўшых цеплавыдзяляльных зборак агульнай масай арыентыровачна 2500 т цяжкага металу (сумарна з 2-х энергаблокаў).

У адказах на адно з пытанняў датычна збудавання сховішчы адпрацаванага паліва ў Беларусі паведамляецца, што працы па выбары пляцоўкі не праводзіліся. Яны павінны будуць рэалізаваны ў адпаведнасці са Стратэгіяй абыходжання з АЯП.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024