Будынак грамадскага харчавання, які ўзводзяць насупраць аўтавакзала побач з «кансэнтаўскім» домам, плануюць адкрыць да Дня горада — 14 верасня. Пра гэта стала вядома на нарадзе ў старшыні аблвыканкама, піша vgr.by.

Пакуль невядома, кафэ якой сеткі будзе адкрыта ў будынку, бо пакуль няма падпісанага з кім-небудзь дагавора. Раней ішлі размовы, што тут адкрыецца трэці «Бургер Кінг» у Гродне.

Вядома, што сетка KFC таксама зацікаўлена ў адкрыцці рэстарана ў Гродне. «Бургер Кінг», з другога боку, можа страціць установу ў былым гіпермаркеце АЛМІ на праспекце Касманаўтаў. У лютым там адкрываецца гіпермаркет «Карона», які традыцыйна ў сваіх аб’ектах размяшчае ўласныя кафэ: «Піт-стоп» і «Амстэрдам».

Участак насупраць вакзала, дзе размесціцца гандлёвы цэнтр з кафэ, прадалі з аўкцыёну за 90 тысяч рублёў.