7 фактаў пра анкалогію, якія дапамогуць папярэдзіць рак. Да сусветнага дня барацьбы супраць рака

Сусветны дзень барацьбы супраць рака адзначаюць 4 лютага. Мэта гэтага дня — прыцягнуць увагу людзей і нагадаць, наколькі распаўсюджаны цяпер анкалагічныя захворванні і як можна знізіць смяротнасць ад раку.

У гэты дзень у Гродне пройдуць адкрытыя лекцыі пра прафілактыку меланомы — рака скуры. Чытаць лекцыю будзе Ірына Карпуць, старшы выкладчык з Гродзенскага медыцынскага універсітэта. Мерапрыемствы пройдуць 4 лютага ў 17.30 у офісе Альфа-банка па адрасе К. Маркса, 44, і ў 11.00 на прадпрыемстве ЗОВ-пліта, па адрасе Мясніцкая, 12. Падчас лекцый валанцёры дзіцячага хоспіса раздадуць ўдзельнікам інфармацыйныя ўлёткі аб прафілактыцы рака.

1.Кожная шостая смерць
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, рак з’яўляецца другой з асноўных прычын смерці ў свеце. Так, у 2018 годзе ад гэтага захворвання памерлі 9,6 млн чалавек. Рак становіцца прычынай практычна кожнай шостай смерці ў свеце.

2. Хвароба бедных краін
Каля 70% выпадкаў смерці ад раку адбываецца ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.

Да 25% выпадкаў рака ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў абумоўлена такімі інфекцыямі, як гепатыт і вірус папіломы чалавека (ВПЧ).

3. Цяжкасці дыягностыкі
Распаўсюджанай праблемай з’яўляюцца зварот па медыцынскую дапамогу на позніх стадыях захворвання і недаступнасць дыягностыкі. У 2017 г. толькі 26% краін з нізкім узроўнем даходаў паведамілі, што маюць агульнадаступныя службы па вядзенні паталогіі ў дзяржаўным сектары. Пра наяўнасць адпаведных медыцынскіх службаў паведамілі больш за 90% краін з высокім узроўнем даходаў і менш за 30% краін з нізкім узроўнем даходу.

4. Крыніц рызыкі - 5
Прыкладна ў траціны выпадкаў смерць ад раку абумоўлена пяццю асноўнымі крыніцамі рызыкі, звязанымі з паводзінамі і рацыёнам харчавання. Гэта высокі індэкс масы цела, нізкі ўзровень спажывання садавіны і агародніны, адсутнасць фізічнай актыўнасці, ўжыванне тытуню і ўжыванне алкаголю.

5. Галоўны фактар ​​рызыкі - курэнне
Ужыванне тытуню з’яўляецца самым значным фактарам рызыкі развіцця рака, на які прыпадае амаль 22% глабальных выпадкаў смерці ад раку.

6. Колькі «каштуе» рак
Эканамічны эфект рака значны, і ён узрастае. Агульны гадавы эканамічны ўрон ад раку ў 2010 г. ацэньваецца прыкладна ў 1,16 дал. ЗША.

7. Не дастаткова інфармацыі

Толькі ў адной з пяці краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходаў ёсць дадзеныя, неабходныя для распрацоўкі палітыкі ў галіне анкалагічных захворванняў.

Падзяліцца
Меткі: карыснае

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024