«Паказалі, як трэба здабываць перамогі з добрым супернікам». «Нёман» на выездзе ўпэўнена разабраўся з «Шахцёрам»

У Cалігорску 1 лютага «Нёман» упэўнена разабраўся з «Шахцёрам» — 3:0. Пасля перамогі над «кратамі» галоўны трэнер гродзенцаў0 Сяргей Пушкоў сказаў: «Хлопцы паказалі, як трэба здабываць перамогі з добрым супернікам».

Для «Нёмана» ў Салігорску стала трэцяя запар «сухая» перамога.

«Шахцёр» — «Нёман» 0:3 (0:1, 0:2, 0:0)

галы:
03:46 0:1 — А.Маляўка (С.Маляўка, — мен.)
24:29 0:2 — Кіслы (Скурыхін, С.Маляўка)
35:08 0:3 — Смураў (А.Маляўка, С.Маляўка)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Мы правялі добры матч. З першых хвілін хлопцы былі зараджаныя на добрую, дысцыплінаваную, з вялікай самааддачай гульню. І яны яе паказалі на працягу ўсяго лядовага паядынку. Нават калі мы гулялі ў меншасці (хоць усе выдалення былі гульнявога пляну), выдатна згулялі у абароне. Практычна ўсё, што мы намячалі на матч, у нас атрымалася. Гульня была самаахвярная, з вялікім жаданнем. Хлопцы паказалі, як трэба здабываць перамогі з добрым супернікам».

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Мінску 3 лютага і сустрэнецца там з лідэрам турнірнай табліцы — «Юнацтвам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024