З 16 сакавіка ў Гродне стартуе новы сезон Гродзенскай бегавой лігі. У рамках праекта на працягу года ў рэгіёне пройдзе 7 розных бегавых падзей для аматараў актыўнага ладу жыцця. Лепшыя бегуны па выніку сезону будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Як распавёў начальнік Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, у мінулым годзе ў Гродзенскай бегавой лізе прыняло ўдзел каля 700 аматараў бегу з Беларусі і іншых краін. У гэтым годзе арганізатары плануюць прыцягнуць яшчэ больш удзельнікаў.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=178 116 273 163 293&id=100 028 947 646 166&comment_id=178 122 089 829 378&reply_comment_id=178 228 996 485 354¬if_id=1 549 349 466 968 859¬if_t=feed_comment_reply

Подробности о Гродненской беговой лиге — 2019 смотрите на официальном сайте управления спорта и туризма Гродненского облисполкома

Першы этап Гродзенскай бегавой лігі пройдзе 16 сакавіка — спаборніцтвы «Гарадзенская вясна» ў гадзінным бегу на стадыёне. На бегавую дарожку Цэнтральнага спартыўнага комплексу «Нёман» выйдуць больш за 200 бегуноў з розных рэгіёнаў Беларусі і замежжа.

Падрабязнасці аб Гродзенскай бегавой лізе-2019 глядзіце на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]