Пазняк вяртаецца ў «Нёман»

Пасля двухгадовага перапынку ў «Нёман» вяртаецца абаронца Аляксандр Пазняк, пра гэта паведамiў афіцыйны сайт клуба. Гулец падпісаў кантракт на два гады.

Выхаванец лідскага футбола пераехаў у Гродна ў 2009 годзе, а ў 2011 ужо пачаў выступаць за дублюючы склад жоўта-зялёных, у складзе якога абаронца правёў 65 матчаў у рамках першынства і кубка дублёраў. У 2014 годзе ўпершыню выйшаў у асноўным складзе і за тры сезоны згуляў у складзе жоўта-зялёных роўна 60 матчаў у чэмпіянаце краіны.

У 2017 годзе Пазняк перайшоў у салігорскі «Шахцёр», за які правёў у чэмпіянаце краіны ўсяго 10 матчаў і стаў бронзавым прызёрам Беларусі. У мінулым сезоне Аляксандр на правах арэнды выступаў за «Гарадзею» (26 гульняў, 1+0).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024