Мінулай ноччу ў Гродне адбыўся пажар у чатырохпавярховым жылым доме па вуліцы Міра. Паведамленне аб узгаранні паступіла ў МНС каля чатырох раніцы. Яно адбылося на лесвічнай пляцоўцы трэцяга паверха, піша СБ.

Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку, эвакуіравалі з пад’езда 11 жыхароў. Тры чалавекі, па дадзеных МНС, былі шпіталізаваны.

Прычына пажару зараз высвятляецца. У выніку ўзгарання ў пад’ездзе закураны сцены і столь, агнём пашкоджаны кабель-каналы паміж трэцім і чацвёртым паверхамі і абшыўка ўваходных дзвярэй адной кватэры.