Пракуратура Гродна ўстанавіла, што кіраўнікі асобных прадпрыемстваў будаўнічай галіны на працягу 2017−2018 гадоў сістэматычна дапускалі запазычанасць па выплаце заработнай платы, аднак у дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi звесткі аб такой запазычанасці не адлюстроўвалі.

Пракуроры высветлілі, што бухгалтары ГП «Гродзенская СПМК-61», ГП «Гродзенская МПМК-146» і ГП «Гродзенскі завод ЖБВ» па ўказанні дырэктараў прадпрыемстваў не падавалі ў галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці інфармацыю аб запазычанасці і несвоечасовай выплаце заработнай платы, каб пазбегнуць адказнасці за парушэнні тэрмінаў.

Па ч.1 ст. 23.18 КаАП РБ прыцягнуты 2 службовыя асобы. У дачыненні да кіраўнікоў прадпрыемстваў пракуратура Гродна ўзбудзіла крымінальныя справы па ч.2 арт.427 КК РБ. Крымінальныя справы накіраваныя ў Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У статыстыку ўнесены неабходныя змены.

Дырэктару галаўнога прадпрыемства будаўнічых арганізацый — ГП «Гроднааблсельбуд» — пракурор Гродна Уладзімір Клішын унёс прадстаўленне, у якім запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства, у тым ліку ў сферы выплаты заработнай платы.