Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Новадубовая Гродзенскага раёна. Позна ўвечары 22 лютага адзін з дамоў абстраляў невядомы грамадзянін. Падазраваны здзейсніў два стрэлы ў адно акно, а затым адзін у другое, пасля чаго знік з месца здарэння. Балазе падчас дадзенага інцыдэнту ніхто не пацярпеў, піша міліцыя.

— 22 лютага каля адзінаццаці гадзін вечара паступіла паведамленне ў праваахоўныя органы. Па сігнале «Збор» быў узняты асабісты склад Гродзенскага РАУС, а таксама АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама. У час размовы з пацярпелай 1976 года нараджэння яна распавяла, што некаторы час таму разышлася са сваім сужыцелем 1965 году нараджэння. Пасля гэтага мужчына стаў навязвацца, а напярэдадні напісаў паведамленне з пагрозамі. Мы вырашылі праверыць дадзенага грамадзяніна па месцы жыхарства, аднак у доме яго не было. Сталі адпрацоўваць іншыя месцы яго магчымага знаходжання.

Праязджаючы міма аднаго з нежылых дамоў у вёсцы Жытародзь Гродзенскага раёна праваахоўнікі пачулі глухі гук, выказалі здагадку, што гэта быў стрэл. Супрацоўнікі міліцыі атачылі дом, а калі ўвайшлі ва ўнутр, выявілі падазраванага з агнястрэльнай раненнем у лобнай частцы. Паводле папярэдняй версіі грамадзянін скончыў жыццё самагубствам — распавёў начальнік Гродзенскага РАУС палкоўнік міліцыі Генадзь Сідаркевіч.

На дадзены момант прызначана судова-медыцынская экспертыза і праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні.