З 1 красавіка даражэе арэнда дзяржаўных памяшканняў

З 1 красавіка арандаваць офіс і памяшканні, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, будзе даражэй. Базавая арэндная велічыня павышаецца да 16,90 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 27 сакавіка 2019 г. № 197, піша vgr.by.

Такім чынам, адзін метр для большасці арганізацый будзе каштаваць 15,21 рублёў. Для творчых саюзаў, грамадзкіх арганізацыяў, танцавальных і мастацкіх студый, а таксама арганізацый, дзе ствараюцца новыя працоўныя месцы, арэндная плата складзе 1,52 рублі за метр. Арэнда памяшканняў для арганізацый па аказанні бытавых паслуг (цырульні, хімчысткі, пральні, фотамайстэрня, рамонты абутку і адзення, пракаты, рамонты тэхнікі і многае іншае) — 6,08 рублёў за 1 кв. м.

Нагадаем, плата за памяшканні гарадской камунальнай уласнасці складаецца з базавай арэнднай велічыні, памножанай на каэфіцыент месцазнаходжання (для Гродна — 0,3), каэфіцыент размяшчэння (цэнтр — 1, астатні горад — 0,9, далучаныя вёскі - 0,8) і каэфіцыент попыту — ад 0,5 да 3. Сума можа быць менш, калі, да прыкладу, арандатар правядзе рэканструкцыю або капрамонт будынка, створыць новыя працоўныя месцы або возьме на працу ў палову і больш штату інвалідаў.

Зараз базавая арэндная велічыня складае 16,11 рублёў, і каля 90 памяшканняў гарадской камунальнай уласнасці пустуе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024