Чарговая перамога над «Шахцёрам» дазволіла «Нёману» выйсці наперад у серыі

Пятая гульня паўфінальнай серыі паміж «Нёманам» і «Шахцёрам» скончылася перамогай гродзенцаў - 1:0. Вырашальную шайбу закінуў у авертайме Павел Баярчук. Матч праходзіў у Гродне 28 сакавіка.

Чарговы матч каманды паказалі роўную гульню. Як «Нёман», так і «Шахцёр» добра абараняліся і атакавалі, упэўнена на варотах дзейнічалі галкіперы каманд. Дзякуючы іх працы ў асноўны час матчу ніхто не здолеў вызначыцца. Толькі ў авертайме гродзенцы былі больш актыўныўнымі і дамагліся жаданага выніку. На 70 хвіліне Павел Баярчук забіў вырашальную шайбу ў вароты гасцей, і прынёс гродзенцам важную перамогу.

«Нёман» — «Шахцёр» — 1:0 АВ (0:0, 0:0, 0:0, 1:0)

Шайба: 1:0 — Боярчук (69.05).

Трэцяя запар вікторыя ў паўфінале супраць «Шахцёра» вывела «Нёман» упершыню наперад у серыі - 3:2.

Наступная сустрэча паміж камандамі пройдзе ў Салігорску 30 сакавіка.











Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024

На журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча пісалі данос. Што яшчэ мы даведаліся з базы КДБ

Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады - журналіста Hrodna.life). Прычынай стала…

29 красавіка 2024

У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы

Проціклешчавыя (акарыцыдныя) апрацоўкі зон адпачынку ў Гродне буду праводзіць з 29 красавіка па 7 траўня.…

29 красавіка 2024