Іншапланецяне, людзі-павукі і хіматака блох! Незвычайныя званкі ў службу міліцыі «102»

«Вы патэлефанавалі ў дзяжурную частку. Чакайце адказу аператара», — чуе кожны, хто набірае нумар «102». Услед за гэтай фразай раздаецца некалькі гудкоў - і чалавека вітае спецыяліст. Высветліўшы, што здарылася, тэхнік сувязі уносіць дадзеныя таго, хто тэлефануе ў камп’ютар, а далей інфармацыя перадаецца ў аператыўна-дзяжурныя службы — для рэагавання.

Аднак не заўсёды ў міліцыю тэлефануюць тыя, каму сапраўды патрэбна дапамога. Па словах начальніка службы міліцыі «102» УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргея Кузьміна, некаторым проста няма з кім пагаварыць, а хтосьці выпіў лішняга і сустрэўся з… іншапланецянамі!

«102» — гэта абанент, які даступны заўсёды. У міліцыю звяртаюцца, калі паміж членамі сям'і паўстаў канфлікт, калі пад вокнамі п’юць і шумяць, калі на вуліцы ляжыць чалавек. Тэлефануюць, каб паведаміць аб крадзяжы, пра тое, што кагосьці пакусаў сабака, дзіця не вярнулася са школы, ноччу суседзі гучна слухаюць музыку, у таксі буяніць п’яны пасажыр. Нярэдка на пульт паступаюць званкі, не звязаныя з функцыямі міліцыі: адключылі ваду, падоўгу не вывозяць смецце, пад вокнамі ездзіць будаўнічая тэхніка і г. д. Усё таму, што ў грамадстве трывала ўмацавалася меркаванне: вартавыя правапарадку могуць вырашыць любую жыццёвую праблему.

Але бываюць у практыцы супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурнай службы выпадкі, якія звычайны чалавек наўрад ці назаве радавымі. Праслухаўшы некаторыя запісы размоваў жыхароў Гродна з супрацоўнікамі службы «102», я быццам бы паглядзела блокбастар: іншапланецяне, людзі-невідзімкі, змеі-забойцы, лятальныя апараты, выпраменьвальныя радыяцыю… Часам у галасах тых, хто тэлефанаваў адгадваліся «ноткі» празмернага ўжывання алкаголю, чуваць было нецэнзурную лаянку, а нярэдка зразумець чалавека было складана з-за таго, што ён спрабаваў растлумачыць… невытлумачальнае! Хоць, як прызнаецца Сяргей Кузьмін, аператараў ўжо наўрад ці чым-то здзівіш.

Чытаць далей пра невытлумачальнае

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024