Сучасны гандлёва-офісны будынак з сушы-барам, крамамі, офісамі, вялікай культурнай зонай і хостэлам з’явіцца на вуліцы Цітова, 24. Шматфункцыянальны цэнтр з працоўнай назвай «Маяк», галоўнай фішкай якога стане незвычайная кавярня на 30-метровай вышыні, убудаваная ў трубу старой кацельні, можа адкрыцца ўжо ў канцы гэтага года, піша vgr.by.

Будаўніцтва ідзе поўным ходам. Яно вядзецца на тэрыторыі старой закінутай кацельні, што паміж лазневым комплексам і пажарным дэпо каля філармоніі. Замоўцам работ, як і генпадрадчыкам, выступае прыватная гродзенская кампанія.

Кавярня на трубе вышынёй 30 метраў і культурны кластар: каля філармоніі будуецца ўнікальны для Гродна шматфункцыянальны цэнтр «Маяк»

hrodna.life/2019/03/19/svabodnaya-planirouka/

Як распавёў дырэктар фірмы Уладзімір, будынак будзе мець пяць паверхаў. Памяшкання адвядуць пад офісы, крамы з харчовымі і нехарчовымі таварамі, запланаваны хостэл. Адкрыюцца найбуйнейшы ў Гродне краму сантэхнікі, зубопротезный і іншыя кабінеты медыцынскіх паслуг. На першым паверсе — кавярня і сушы бар.

Кавярня на трубе вышынёй 30 метраў і культурны кластар: каля філармоніі будуецца ўнікальны для Гродна шматфункцыянальны цэнтр «Маяк»

Кавярня на трубе вышынёй 30 метраў і культурны кластар: каля філармоніі будуецца ўнікальны для Гродна шматфункцыянальны цэнтр «Маяк»

Значную частку будучага цэнтра зойме культурны кластар — адмысловая зона з танцавальнай студыяй і невялікай залай для правядзення розных мерапрыемстваў.

Кавярня на трубе вышынёй 30 метраў і культурны кластар: каля філармоніі будуецца ўнікальны для Гродна шматфункцыянальны цэнтр «Маяк»

Галоўнай цікавосткай стане 30-метровая цагляная труба з паўнавартаснай кавярняй. На першым паверсе элемент трубы стане яго часткай. На вяршыні будынка змантуюць свайго роду кругавую аглядную пляцоўку. Падняўшыся туды па вінтавой лесвіцы, можна будзе папіць кавы. Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць.

Па словах уладальніка, праект прайшоў усе ўзгадненні. Узмацненне трубы для будучага памоста не патрабуецца — яна захавалася ў добрым стане. Працоўная назва цэнтра — «Маяк».