Самая вялікая школа ў вобласці адкрыецца ў Альшанцы да 1 верасня

У Альшанцы будуецца СШ № 41. Тут яна другая. СШ № 39 не дазваляла забяспечыць месцамі усіх дзяцей, якія жывуць у новым мікрараёне. Таму было вырашана ўзвесці тут яшчэ адну ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі, піша «Гродзенская праўда».

У Беларусі сёння працуюць усяго дзве такія школы, у вобласці яна стане першай. Іх яшчэ называюць школамі-гігантамі: чатырохпавярховая навучальная ўстанова разлічана на 44 клас-камплекта, або 1100 дзяцей. Для параўнання, магутнасць 39-й школы — 33 клас-камплекта.

— Сёння ў мікрараёне Альшанка пражывае больш за 10 тысяч дзяцей ва ўзросце ад 0 да 18 гадоў, у тым ліку 5184 школьніка. З іх 2150 дзяцей вучацца ва ўстановах адукацыі, размешчаных у іншых мікрараёнах, — распавёў начальнік аддзела адукацыі гарвыканкама Андрэй Семанчык. — Увядзенне ў эксплуатацыю СШ № 41 дазволіць цалкам закрыць патрэбнасць у школе менавіта ў Альшанцы, і рабяты змогуць атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю ва ўстанове, размешчанай у іх мікрараёне.

Навучацца ў новай школе ўжо выказалі жаданне 350 чалавек. Для многіх гэта вырашыць пытанне крокавай даступнасці навучальнай установы. Па правілах прыёму ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў першыя класы спачатку залічваюцца дзеці, якія жывуць на замацаваных вуліцах. Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць прымацца дзеці з іншых мікрараёнаў.

Цяпер фарміруецца педагагічны калектыў будучай навучальнай установы. У школе будуць класныя аўдыторыі, накшталт універсітэцкіх, а таксама гімнастычная зала. Басейн, футбольнае поле са штучным пакрыццём, спартыўная зала, пляцоўкі для спартыўных гульняў - усім гэтым змогуць карыстацца не толькі вучні, але і дарослыя жыхары мікрараёна. На яе базе будуць працаваць філіялы спартыўных школ, музычных і мастацкіх, што значна пашырае магчымасці для дадатковай адукацыі вучняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024