У Гродне з’явяцца вуліцы «Воінаў-інтэрнацыяналістаў» і «Прынёманская»

Назвы новых вуліц у мікрараёне, які ўзводзіцца на месцы былога ваеннага гарадка па вуліцы Лідскай, зацвердзілі на сесіі Гарадскога Савета дэпутатаў, паведамляе «Гродна Плюс».

Дзве з іх будуць называцца «Воінаў-інтэрнацыяналістаў» і «Прынёманская», яшчэ адна, сама вуліца Лідская, стане даўжэйшай. Акрамя таго, дэпутаты абмеркавалі бягучыя працоўныя моманты, звязаныя са зменамі ў бюджэце горада, гэта перамяшчэнне па некаторых артыкулах расходаў, суфінансаваннем трансгранічных праектаў.


Акрамя таго, дэпутаты гарадскога Савета прапанавалі прапрацаваць пытанне з прэміяй адораным школьнікам па лініі аддзела культуры за заслугі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Падобныя выплаты ўжо існуюць за школьныя алімпіяды і перамогі ў спартыўных спаборніцтвах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024