Праекты з Гродзеншчыны — сярод найлепшых па захаванні культурнай спадчыны

Конкурс для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый «Спадчына ў дзеянні» ад ГА «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (IКАМОС)» падводзіць вынікі. Журы адабрала 28 праектаў з 98 заявак са ўсёй Беларусі. У трох з пяці намінацый шорт-ліста конкурса — чатыры праекты з Гродзеншчыны.

Захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны: міні-Гродна і палац

У намінацыі «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны» журы адзначыла два праекта з Гродзеншчыны. Першы — інтэрактыўны музей новага пакалення Grodno Mini. Аўтар праекта — гродзенскі карязнаўца Ігар Лапеха. Першая яго экспазіцыя «Брамы Гарадзенскi» — унікальны макет ручной працы самых цікавых архітэктурных аб’ектаў Гродна. Мадэль горада ўключае як існыя, так і страчаныя помнікі XII-XX стст., прадстаўленыя ў маштабе 1:200 і рэканструяваныя паводле арыгінальных архіўных дакументаў. У 2018 годзе Ігар Лапеха атрымаў прэмію Ядкоўскага за значны ўнёсак у вывучэнне і папулярызацыю гісторыі Гродна.

Ігар Лапеха адкрые музей з макетамі гістарычных будынкаў Гродна, дзе экскурсіі будуць суправаджаць спецэфекты

Другім абраным праектам у гэтай намінацыі стала ініцыятыва па адраджэнні сядзібы Храптовічаў сіламі валанцёраў і мясцовай супольнасці ў Шчорсах. Журы адзначыла валанцёрскі летнік, арганізаваны культурна-асветніцкім фондам «Шчорсы і Храптовічы» 16 ліпеня-26 жніўня 2018 г. Валанцёрамі былі маладыя гродзенцы і студэнты сталічных ВНУ.

Паветраныя замкі і патрыятычныя коцікі. Як актывісты спрабуюць аднавіць палац Храптовічаў у Шчорсах

«Зося» ля палаца Храптовічаў у Шчорсах

Найлепшая рэалізаваная рэстаўрацыя — Каложа

У намінацыю для архітэктараў і рэстаўратараў «Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны» патрапіў капітальны рамонт Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Аўтар праекта — прыход храма святых мучанікаў благаверных князёў Барыса і Глеба. Капітальны рамонт гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «0» Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы XII ст. уключаў поўнае аднаўленне паўднёвай і часткова ўсходняй і заходняй сцен Каложскай царквы. Гэта першы з 1896 г. паўнавартасны рамонт з захаваннем гістарычнага драўлянага каркасу новай сцяны з мэтай прадухілення аварыйнага становішча і захавання аўтэнтыкі храмавага будынка.

Каложа абновіцца да Раства, а рэканструкцыя працягнецца

Найлепшая інтэр'ерная рэстаўрацыя — унікальны барочны арган

У намінацыі для мастакоў-рэстаўратараў «Лепшая інтэр'ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва» адзначылі працу папячыцельскага савета Дома-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках, які рэалізаваў праект «Новае жыццё старога аргана».

У Беларусі выдадуць першую кнігу пра рок-музыку Чэслава Немана

У лістападзе 2017 г. у вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці адбылася падзея, важная і для мясцовай каталіцкай парафіі, і для вобласці, і для краіны. У велічным вясковым касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла пасля паўстагоддзя маўчання ўпершыню загучаў адрэстаўраваны барочны арган канца XVIII ст. — адзіны ў Беларусі, у якога ўсё «начынне» роднае, што адрознівае яго ад нашых іншых нешматлікіх барочных арганаў, у якіх у XIX-XX стст. былі замененыя ўнутраныя механізмы і дэталі.

Работы па рэстаўрацыі ініцыяваў створаны ў 2014 г. апякунскі савет Музея Чэслава Немэна, самага знакамітага ўраджэнца вёскі, які ў раннім дзяцінстве чуў гучанне гэтага аргана, быў тут ахрышчаны і спяваў у касцёльным хоры. Пасля выкананых рамонтных работ арган захаваў спецыфічны барочны тэмбр і, як кажуць старажылы вёскі, «гучыць як раней». Арган выкарыстоўваецца не толькі падчас імшы, але і ў стаўшых традыцыйнымі канцэртах класічнай музыкі. Работы па яго рэстаўрацыі працягваюцца і блізкія да завяршэння.

Журы конкурса «Спадчына ў дзеянні»
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Мінску 18 красавіка, а 18:00 па адрасе: Культурны цэнтр «Корпус», пр. Машэрава, 9, корпус 8

Даведка

Беларускі камітэт ICOMOS — гэта нацыянальнае прадстаўніцтва гэтай арганізацыі, чыёй місіяй з’яўляецца падтрымка і прасоўванне тэорыі, метадалогіі і навуковых тэхналогій у кансервацыі архітэктурнай і археалагічнай спадчыны ў Беларусі.

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024