Далучайцеся! Запусцілі новы чэлендж па прыборцы смецця

Мінчанка Алена Куімжы вырашыла запусціць чэлендж. З 1 па 30 мая яна заклікае ўсіх неабыякавах выпрацаваць для сябе вельмі простую звычку — прыбіраць і фарміраваць наваколле, якое вам падабаецца.

— Так здарылася, што напрыканцы зімы я атрымала спартыўную траўму. Непрыемнай навіной стала прадпісанне дактароў аб выключэнні сябе з любой фізічнай актыўнасці акрамя хадзьбы. Так я пачала няспешна прагульвацца па лесе за сваім домам кожны дзень — і стала заўважаць не толькі выкрутасы паслязімовага ландшафту, але і нашыя з вамі неўміручыя сляды са смецця. Тады мне і прыйшла ідэя — 30 дзён, якраз годных для пабудавання новай нейронная сеткі і фарміравання добрай звычкі ў кожным з нас, — распавядае стваральніца чэленджу Куімжы Алена.

Што рабіць?

Кожны дзень на працягу 30 дзён апошняга вясенняга месяца, ідучы на прабежку, шпацыр у адзіноце сам на сам з думкамі альбо з дзецьмі, сябрамі, сабакам, дзяўчына прапануе захапіць з сабой пакет для смецця і пальчатку, і вылучыцць колькі хвілін для збору ўсяго, што «муляе» вока: пластык, бутэлькі, шкло, недакуркі, абгорткі і інш.

Дзе прыбіраць?

Для свайго занятку вы можаце абраць пэўнае месца, а можаце прыбірацца там, дзе апынуліся ў гэты час. Адна паднятая абгортка, пустая бутэлька ці цэлы пакет сабранага смецця — рабіце фотаздымакі на ваш густ з гэтым «дабром» і змясціце яго пад хэштэгам #30daystrashaway у свае сацсеткі ці тэматычныя суполкі Facebook, Вконтакте, Instagram, Telegram. Распаўсюджвайце ідэю чэленджа!

Вашыя натхняльныя рэпартажы trash-дзён могуць быць у рэжыме таймлэпс, у фармаце відэа, фотаздымкаў «да» і «пасля» прыборкі. Выдумляйце да іх незвычайныя надпісы — прастору для прыдумак хоць адбаўляй.

А для чаго?

Дзеля чаго запускаееца гэты чэлендж? Зразумела, для чысціні наваколля, выхавання персанальнай неабыякавасці ў кожным з нас, недапушчэння глабальных экалагічных праблем і прыцягнення ўвагі да іх, для стварэння суполкі неабыякавых асоб, бо разам заўсёды весялей і натхнённей — але не толькі! Чаму б беларусам і беларускам не стаць першастваральнікамі сусветнавядомага руху, які будзе адбывацца кожны год у кожнай краіне сусвету? Усё ў свеце магчыма і пачынаецца з сябе.

Далучайцеся! Унікальны хэштэг мерапрыемства #30daystrashaway. У дадатак вы можаце скарыстоўваць яшчэ такія тэгі: #30daystrashoff2019 #30daystrashoffminsk #30daystrashoffbelarus #ploggingbelarus і іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024