СК завяршыў расследаванне смяротнага ДТЗ на трасе М6 з удзелам гродзенскай маршруткі

Завершана расследаванне аварыі з удзелам маршруткі, у якой два чалавекі загінулі, яшчэ 13 пасажыраў атрымалі розныя траўмы, піша vgr.by.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 46-гадовага прадпрымальніка з Гродна, кіроўцы маршруткі Гродна — Мінск. У кастрычніку мінулага года ён вёз пасажыраў з Мінска ў Гродна і на 74-м кіламетры трасы М6 пад Валожынам не ўлічыў дарожную абстаноўку і заехаў у раздзяляльную бетонавую агароджу. У выніку ДТЗ два чалавекі загінулі, яшчэ 13 пацярпелі, дзевяць з іх, у тым ліку двое малалетніх, атрымалі цяжкія траўмы.

Праведзены ўсебаковы комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў. Зафіксаваныя паказанні ўдзельнікаў, вывучаныя запісы камер відэаназірання. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні больш за 20 экспертыз.

На думку следства, асноўная прычына ДТЗ — значнае перавышэнне хуткасці кіроўцам, які знаходзіўся за рулём у стомленым стане. Па дадзеных следства, мікрааўтобус рухаўся з перавышэннем хуткасці ў два разы. Максімальна дазволеная на дадзеным участку дарогі ў той момант складала не больш за 50 км/ч.

Па выніках следчага эксперыменту ў кіроўцы мелася рэальная магчымасць бачыць і назіраць загадзя ўстаноўленыя наперадзе па ходзе яго руху папераджальныя і забараняючыя дарожныя знакі. Пры выкананні патрабаванняў можна было пазбегнуць трагічных наступстваў.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя звесткі, якія характарызуюць асобу абвінавачанага. Вядома, што з 2007 па 2018 год ён 90 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, пры гэтым за парушэнні хуткаснага рэжыму ён двойчы (у 2011 годзе і 2012 году) быў пазбаўлены правоў кіроўцы.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Віну прызнае цалкам. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Стала вядома, як у святочныя дні лістапада будуць працаваць паліклінікі і бальніцы

Міністэрства аховы здароўя апублікавала расклад працы ўстаноў аховы здароўя ў святочныя дні - доўгія выхадныя…

31 кастрычніка 2024

«Усім там нас*аць на жыхароў?» У цэнтры Гродна здымаюць ролік пра дрыфт — вось што думаюць гараджане

Роў матораў і клубы дыму ахуталі гістарычны цэнтр Гродна - гэта ў горадзе здымаюць відэаролік…

31 кастрычніка 2024

Пад Гроднам закрылі вузкакалейку — пакатацца зноў можна будзе вясной

Сезон экскурсій па вузкакалейцы побач з Гроднам скончыўся з-за надыходу халадоў. Увесну, «як толькі настане…

31 кастрычніка 2024

Восень у разгары, а ў Гродне ўжо рыхтуюцца да Новага года: усталёўваюць ёлкі і ілюмінацыю

Каркасы будучых ёлак з'явіліся на вуліцах Урублеўскага і Ліможа ўжо 30 кастрычніка. Запальваюць у Гродне…

31 кастрычніка 2024

Гродзенскія ўстановы рыхтуюцца да Gastrofest — абяцаюць сэты за 43 рублі

У сярэдзіне лістапада ў Гродне стартуе восьмы Gastrofest. Гастранамічны фестываль пройдзе з 14 лістапада па…

30 кастрычніка 2024

Афіцэр збіваў салдат і прымушаў працаваць на яго летніку. Вось што вырашыў суд

Амаль тры гады падпалкоўнік з Ліды эксплуатаваў жаўнераў тэрміновай службы. Афіцэр прымушаў салдат працаваць на…

30 кастрычніка 2024