Глядзіце, якім будзе новы будынак на Вялікай Траецкай

На Вялікай Траецкай на пустцы паміж дамамі № 11 і 7 пачынаецца падрыхтоўка да будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага будынка. Да першага кварталу 2020 года там плануюць пабудаваць трохпавярховы дом.

Працы на аб’екце вядзе Гродзенская арганізацыя «Гарадское будаўніцтва». У канцы верасня 2018 года праходзіла грамадскае абмеркаванне забудовы на Вялікай Траецкай. Тады гродзенскія гісторыкі выказаліся з нагоды новага аб’екта ў гістарычнай часткі горада. Яны адзначылі,

што будаваць можна, але зрабілі свае заўвагі . Ігар Лапеха паказаў макет гістарычнай забудовы гэтага месца.

Макет часткі старога цэнтра Гродна. Чырвоным абведзеныя дамы, якія стаялі на месцы, дзе ў будучыні хочуць пабудаваць новы аб’ект.
Пустка, дзе з' явіцца адміністрацыйна-гандлёвы будынак
Праекціроўшчыкі распрацавалі канцэпцыю забудовы з улікам комплексных навуковых даследаванняў. Было выдзелена два аб’ёмы, розныя па вышыні, але вытрыманыя ў адным стылістычным вобразе. Аб’ёмы падзеленыя паміж сабой і паміж домам № 11 і шклянымі ўстаўкамі ў сучасным выкананні.

Праектаваны аб’ект ўяўляе сабой 3-х павярховы будынак прамавугольнай формы з мансардным трэцім паверхам. Функцыянальна будынак падзелены на гандлёвыя і адміністрацыйныя памяшканні: падвальны паверх — памяшканні персаналу офісных работнікаў, 1-шы паверх — гандлёвыя памяшканні, 2-гі і 3-ці паверхі - офісныя памяшканні.

Вуліца Вялікая Траецкая з макетам новага будынка

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024