Ля Гродна з’явіцца яшчэ адзін пешаходны мост

Ён з’явіцца на базе адпачынку «Дом рыбака» ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы.

Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ Ласасянцы і паўвостраў, які належыць да зоны адпачынку.

Праект маста з дзвюх частак накладзены на спутнікавы здымак
Заказчык будаўніцтва — «Гроднажылбуд», якому належыць база адпачынку.

Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будзе праходзіць з 22 мая да 20 чэрвеня 2019.

З дакументацыяй па АУНА можна азнаёміцца: у вестыбюлі Гродзенскага райвыканкама (вул. Горкага, 51), на сайце Гродзенскага райвыканкама, а таксама ў ААТ «Гроднажылбуд» (вул. Суворава, 135). Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА можна накіраваць да завяршэння грамадскіх абмеркаванняў на паштовыя адрасы «Гроднажылбуд» ці райвыканкама або па email info@ghb.by або grrik@mail.grodno.by або info@rik.by.

Заяву аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні праекта прадстаўнікі грамадскасці могуць накіроўваць цягам 10 дзён ад пачатку грамадскага абмеркавання. Калі такі сход будзе запланаваны, то пра яго будзе паведамлена асобна.

Таксама ідзе абмеркаванне будаўніцтва іншага пешаходнага мосту — праз Нёман. Ён павінен злучыць Пышкі на правым беразе ракі з базай адпачынку «Прывал».

Мост, які павінен з’явіцца на Нёмане ля «Прывала»

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024