Ён з’явіцца на базе адпачынку «Дом рыбака» ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы.

Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ Ласасянцы і паўвостраў, які належыць да зоны адпачынку.

Ля Гродна з'явіцца яшчэ адзін пешаходны мост
Праект маста з дзвюх частак накладзены на спутнікавы здымак
Заказчык будаўніцтва — «Гроднажылбуд», якому належыць база адпачынку.

Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будзе праходзіць з 22 мая да 20 чэрвеня 2019.

З дакументацыяй па АУНА можна азнаёміцца: у вестыбюлі Гродзенскага райвыканкама (вул. Горкага, 51), на сайце Гродзенскага райвыканкама, а таксама ў ААТ «Гроднажылбуд» (вул. Суворава, 135). Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА можна накіраваць да завяршэння грамадскіх абмеркаванняў на паштовыя адрасы «Гроднажылбуд» ці райвыканкама або па email [email protected] або [email protected] або [email protected].

Заяву аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні праекта прадстаўнікі грамадскасці могуць накіроўваць цягам 10 дзён ад пачатку грамадскага абмеркавання. Калі такі сход будзе запланаваны, то пра яго будзе паведамлена асобна.

Таксама ідзе абмеркаванне будаўніцтва іншага пешаходнага мосту — праз Нёман. Ён павінен злучыць Пышкі на правым беразе ракі з базай адпачынку «Прывал».

Ля Гродна з'явіцца яшчэ адзін пешаходны мост
Мост, які павінен з’явіцца на Нёмане ля «Прывала»

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]