Фотавыстава Наталлі Салама «Лясная містэрыя» адбылася 17 мая ў Новым замку, падчас Ночы музеяў. «Самае цікавае — гэта магічны працэс здымкі», — кажа аўтарка выставы.

Усё адбывалася ў Альшанскім лесе. Наталля са сваёй камандай, якая складаецца з мадэляў і мастака Антаніны Калагрыў, збіралася ў лесе. Мастак і стварыла вобраз кожнай сутнасці.

Пра свае пачуцці, якія ўзнікалі падчас працэсу здымкі, Наталля кажа: Для таго, каб іх зразумець, трэба ўспамінаць дзяцінства. Бо страшна становіцца, калі ідзеш адзін па лесе, а побач яшчэ і могілкі. "

Калісьці ў дзяцінстве Наталля з сябрамі таксама хадзіла ў падобны лес. «Напэўна ўсе гэтыя фантазіі, якія ўвасоблены на фотаздымках, родам з майго дзяцінства.» — тлумачыць аўтарка.

“Тут выяўлены мае дзіцячыя страхі” – Наталля Салама расказала пра свой містычны фотапраект

Акрамя дзіцячых успамінаў Наталля натхнялася фільмамі жахаў і чытала містычныя кнігі, асабліва Стывена Кінга.

На фотаздымках ў асноўным пазуюць дзеці. Наталля тлумачыць гэта тым, што выставу рабіла адмыслова для «містычнай» ночы музеяў. «Калі задалася пытаннем, што хачу ўвасобіць на сваіх здымках, то я выразна атрымала адказ знутры пра свае нейкія дзіцячыя страхі».

“Тут выяўлены мае дзіцячыя страхі” – Наталля Салама расказала пра свой містычны фотапраект

Назва выставы — «Лясная містэрыя» прыдумалі, калі ўвесь матэрыял быў адзняты. «Усё адбывалася ў лесе, таму лясная. Тут мы бачым і нейкія абрады і нешта такое вельмі містычнае і амаль на кожнай фатаграфіі ёсць дзеці».

Фішкай выставы быў і спосаб дэманстрацыі. У зале быў выключаны святло і людзі хадзілі з ліхтарыкамі, якія ўключалі на сваіх тэлефонах. Так арганізатары падкрэслілі таямнічасць мерапрыемствы і наблізілі прысутных да атмасферы таямніцы.

“Тут выяўлены мае дзіцячыя страхі” – Наталля Салама расказала пра свой містычны фотапраект

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]