Прагнозы стануць дакладнейшымі? У Гродне адкрылі першую метэастанцыю

Станцыя знаходзіцца на тэрыторыі сярэдняй школы № 26. Гэта першая метэаралагічная станцыя ў абласным цэнтры, піша grodnonews.by.

Метэаралагічная станцыя (АМС) вытворчасці фінскай фірмы «Вайсала», у склад якой уваходзіць 12 датчыкаў, працуе кругласуткава без назіральнікаў у аўтаматычным рэжыме.

Як распавяла намесніца начальніка філіяла «Гроднааблгідрамета» Белгідрамета Мінпрыроды Ганна Здановіч, новая станцыя дазваляе назіраць у рэжыме рэальнага часу за тым, як мяняюцца тэмпература паветра і глебы, хуткасць і кірунак ветра, ціск, вільготнасць, атрымліваць бесперапынныя дадзеныя па 29 метэаралагічных параметрах у прыземным слоі атмасферы. Увод АМС у Гродне паспрыяе павышэнню дакладнасці прагнозаў па горадзе.

Бліжэйшая да горада метэастанцыя знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскага аэрапорта. Усяго ў Гродзенскай вобласці працуюць 7 метэастанцый, у тым ліку на 5 з іх устаноўлены аўтаматызаваныя (аўтаматычныя) станцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024