Навіны

Глядзіце, як у цэнтры Гродна ратавалі Малыша (але ён потым знік)

Каля 40 хвілін доўжылася аперацыя па выратаванні ката па мянушцы Малыш. Занепакоеныя гаспадары папрасілі ратавальнікаў зняць іх гадаванца, які два дні не мог сам спусціцца з дрэва. Гэта адбывалася на вуліцы 1 Мая ў цэнтры Гродна.

Гаспадыня Малыша Ала доўга не вырашалася звярнуцца па рэальную дапамогу да ратавальнікаў: думала, што кот сам спусціцца. Але гэтага не адбылося. На другі дзень яна папрасіла, каб супрацоўнікі МНС дапамаглі ёй зняць ката. Той за два дні сваім мяўканнем паспеў звярнуць на сябе ўвагу ўсяго двара.

Кот Малыш, 3 гады
«Калі я першы раз патэлефанавала ў МНС, мне далі параду — купіць валяр’янку і абліць дрэва, — распавядае гаспадыня. — Купіла вялікую бутэльку, апырскала. Але Малыш працягваў сядзець на верхавіне. Там і вароны сталі яго ганяць, але ён сядзеў. На другі дзень усё ж такі прыехалі выратавальнікі».

Ратавальнікі спачатку прыехалі на звычайнай пажарнай машыне. Агледзеўшы дрэва, яны зразумелі, што да Малыша так проста не залезці. Выклікалі транспарт з лесьвіцай. Кот тым часам ускараскаўся на самую верхавіну дрэва, вышыня якога — амаль як чатырохпавярховы дом. З другой спробы ратавальнікі здолелі наблізіцца да Малыша, але ў мяшок ён лезці не захацеў і палічыў за лепшае саскочыць з вышыні. Праўда, на зямлі яго не знайшлі.

«Нашаму Малышу тры гады, вельмі добры, ласкавы і, галоўнае, хатні. Раз выбег на вуліцу — і вось што адбылося. Спадзяюся, з ім усё добра і ён вернецца дадому», — сказала гаспадыня Малыша.

За аперацыяй выратавання ката назірала больш за дзясятак чалавек. Мінакі цікавіліся каго ратуюць, а хтосьці з відавочцаў жартаваў, што гэта рысь збегла з заапарка. Ратавальнікі адзначылі, што гэта першы сёлета выезд па выратаванні ката. Усе такія аперацыі практычна заўсёды сканчаюцца аднолькава: жывёлы аддаюць перавагу скокнуць з вышыні, чым пайсці ў мяшок або ў рукі да выратавальніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024